У Гродзенскім абласным судзе 26 мая пройдзе пасяджэнне аб ліквідацыі раённага грамадскага аб'яднання «Ашмянская цыганская грамада», паведамляе Hrodna Life.
Істцом па справе выступае галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, рашэнне будзе абвяшчаць суддзя Святлана Даўгашэй.
Арганізацыя, якую паставілі на ліквідацыю, зарэгістраваная ў 2003 годзе, па стане на 1 студзеня 2022 года ў ёй было 22 чалавекі, у 2014 — 30. Публічных мерапрыемстваў апошнім часам яны не праводзілі.
Кіраўніком «Ашмянскай цыганскай грамады» з'яўляецца цыганскі барон Артур Ягораў. Яна ўдзельнічала ў фестывалі нацыянальных культур у Гродне, прывозячы на яго ансамбль «Джана Рома».
Каментары
Рэальнасць: