Свет44

Венгрыя дамагаецца, каб у санкцыйны спіс не патрапіў кіраўнік Беларускай чыгункі

Венгрыя дамагаецца, каб з будучага пакета санкцый Еўрасаюза прыбралі трох чалавек, у тым ліку кіраўніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава, паведамляе «Радыё Свабода» на падставе сведчання сваіх крыніц у Бруселі.

Аляксандр Лукашэнка з прэм'ерам Венгрыі Віктарам Орбанам падчас візіту апошняга ў Мінск у чэрвені 2020 года

Акрамя таго, венгерскія ўлады хацелі б, каб у спісе падсанкцыйных асоб не было кіраўніка Татарстана Рустама Мініханава і намесніцы міністра абароны Расіі Таццяны Шаўцовай.

Раней менавіта Венгрыя адзіная з Еўрасаюза не падтрымала агучаны сёння даклад АБСЕ аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

У лютым і красавіку гэтага года кіраўнікі МЗС Венгрыі і Беларусі Петэр Сіярта і Сяргей Алейнік абмяняліся візітамі. Гэта адзіныя міжнародныя кантакты такога ўзроўню пасля 2020 года, здзейсненыя беларускім рэжымам з краінай Еўрасаюза.

Каментары4

  • Litvin
    11.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Орбанк
    11.05.2023
    Дзіўна, чаму дагэтуль еўраструктуры церпяць гэтага агента крамля? І выбары ў Венгрыі, мякка кажучы, праходзілі не без пытанняў, і палітыка гэтай папулісцкай групоўкі не адпавядае агульнаеўрапейскім каштоўнасцям. Увялі б санкцыі супраць Орбана - і хай бы тады вадзіў карагоды са сваім Мініханавым.
  • чижик-пыжик з Таборовей 33
    11.05.2023
    Раней менавіта Венгрыя адзіная з Еўрасаюза не падтрымала агучаны сёння даклад АБСЕ аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

    И это европейская страна... Говорят их Главный в начале 90-х был тесно связан с российскими криминальниками. А тогда как все помнят МЕТАЛЛ ШЁЛ НА ЗАПАД ЗА БЕСЦЕНОК...

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету2

У Беларусі працягнулі зямельную амністыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →