У склад дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі журфаку БДУ ўключылі адыёзных прапагандыстаў
Агенцтва «Мінск-Навіны» выпусціла кароткі ролік пра тое, як на факультэце журналістыкі БДУ прымаюцца дзяржаўныя экзамены ў сёлетніх выпускнікоў. З яго вынікае, што ацэньваць веды і прафпрыдатнасць сёлета накіравалі зорак лукашысцкай прапаганды.
У дзяржаўную камісію ўвайшлі галоўны рэдактар газеты «Мінскі кур'ер» Кірыл Казакоў, прапагандыст АНТ Ігар Тур і прапагандыстка АТН Марыя Пятрашка.
Тур у каментарыі з нагоды атрымання новага досведу цешыцца, што сярод выпускнікоў журфака пабачыў шмат адпаведных з яго пункту гледжання кадраў.
Каментары