З гэтага навучальнага года ён выкладчык-сумяшчальнік на кафедры тэлебачання і радыёвяшчання.
Ігар Тур вядзе факультатыў «Рэпарцёр тэлебачання» ў студэнтаў другога курса спецыяльнасці «Аўдыявізуальныя СМІ».
«У гэтым годзе мы запрасілі вельмі шмат цікавых выкладчыкаў, — расказвала на БТ загадчыца кафедры, на якой цяпер выкладае Ігар Тур, Алеся Кузьмінава. — Напрыклад, вельмі чакаюць студэнты Ігара Тура, Віку Сянкевіч. Наконт Грышы Азаронка мы яшчэ толькі плануем. Я спадзяюся, што ён таксама з часам прыйдзе да нашых студэнтаў і раскажа ім, як рабіць аўтарскую журналістыку».
Каментары