Кіно11

«Кроплі Бога»: хто б мог падумаць, што серыял пра дэгустацыю віна можа быць захапляльным

Шоу ператварае нішавую культуру віннай экспертызы ў драму з буйнымі стаўкамі — нават просты працэс нюхання шклянкі ў серыяле выглядае напружаным. У дадатак да гэтага — складаныя сямейныя гісторыі, шнары дзяцінства і ўзаемадзеянне дзвюх культур — японскай і французскай.

Tomohisa Yamashita and Fleur Geffrier in the Drops of God
Ісэй (Тамахіса Ямасіта) і Каміла (Флёр Жэфрые) спаборнічаюць за права атрымаць у спадчыну вінны склеп з 87 тысячамі бутэлек коштам амаль 150 мільёнаў даляраў. Фота: Apple TV+

Серыял Drops of God, прэм'ера якога адбылася 21 красавіка на Apple TV+, распавядае гісторыю сям'і і канкурэнцыі ў свеце вінных экспертаў.

Легендарны вінароб Аляксандр Лежэ памірае і пакідае свой маёнтак ды спадчыну таму, хто пераможа ў «вінным» спаборніцтве. Каміла Лежэ (Флер Жэфрые) — дачка, якая ўжо даўно не падтрымлівае зносін з бацькам, неахвотна накіроўваецца ў Токіа, каб яго ўбачыць. Калі яна сустракаецца з яго адвакатам, каб абмеркаваць завяшчанне, да яе нечакана далучаецца яшчэ адзін чалавек — Ісэй Томін (Тамахіса Ямасіта), пратэжэ Аляксандра на працягу многіх гадоў.

Ісэй разрываецца паміж сваёй апантанасцю эналогіяй і чаканнямі сваёй багатай сям'і, якая хоча, каб ён далучыўся да іх алмазнай прамысловасці, і асуджае захапленне сына віном. Каміла ж дыстанцыявалася ад вінаробства і спадчыны свайго бацькі да такой ступені, што ў яе кроў з носа ідзе, як толькі яна каштуе алкаголь. Псіхасаматычны прыліў крыві — пераканаўчая прыкмета таго, што жанчына задушыла большую частку сваёй траўмы і крыўды на бацьку-нябожчыка.

Такім чынам, францужанка і японец аказваюцца ўцягнутымі ў свайго роду зацяжную дуэль з рознымі выпрабаваннямі на працягу некалькіх месяцаў.

Там, дзе Ісэй аналітычны і эрудыяваны, больш эмацыйная Каміла амаль нічога не ведае пра віно. Але затое яна нарадзілася з такім выдатным пачуццем смаку, што падчас конкурсу яе называюць «Моцартам віна».

У аснове — японская манга

Серыял заснаваны на аднайменнай японскай манзе 2004 года. Drops of God напісалі брат і сястра Юка і Сін Кібаясі, якія абое вінныя энтузіясты і пішуць пад псеўданімам Тадасі Агі. Іх манга атрымала высокую ацэнку за рэалістычны паказ свету дэгустацыі элітных вінаў, што зрабіла гэтую сферу «не для ўсіх» больш даступнай для аўдыторыі.

Хоць арыгінальны комікс складаўся з 44 тамоў, у серыяле ад Apple TV — усяго восем эпізодаў. Што яшчэ больш важна, серыял мяняе герояў-японцаў на французаў.

Кейт Санчэс, галоўная рэдактарка часопіса But Why Tho? і экспертка кіно, піша, што для яе гэтая спроба «прыцягнуць Еўропу» стала вялікім сюрпрызам, а Джон Паўэр у рэцэнзіі для NPR адзначае, што «Кроплі Бога» атрымаліся амаль поўнай супрацьлегласцю арыгінальнай манзе, якая напісаная «бесталкова і свабодна», тады як серыял выглядае як глянцавая, дарагая і пышная драма, дзе персанажы пададзеныя з пэўнай доляй культурных клішэ.

У той жа час тое, як стваральнікі шоу змянілі гісторыю, дазваляе ёй стаць чымсьці новым, і тыя гледачы, хто не знаёмы з арыгінальнай мангай, успрымуць гісторыю цалкам натуральна, з задавальненнем назіраючы за перамяшчэннямі герояў з сонечных вінаграднікаў Францыі ў прахалодныя шэрыя бізнэс-раёны Токіа.

Tomohisa Yamashita and Fleur Geffrier in the Drops of God
Тамахіса Ямасіта і Флер Жэфрые ў серыяле Drops of God. Фота: Apple TV+

Тэмы

«Кроплі Бога» даследуюць сям'ю — тое, як яна прыгнятае або вызваляе — на прыкладзе адчужэння Камілы ад бацькі або непрыняцця Ісэя яго сваякамі.

Акрамя гэтага, серыял адкрывае перад гледачамі заслону замкнёнага кола экспертаў па віне і заглыбляе ў розныя тонкасці гэтай справы. 

Прычым ёсць элементы, якія робяць дэгустацыю больш, чым проста дэгустацыяй — так, звязваючы смакі і пахі з момантамі часу, Каміла раскрывае перад гледачамі сваё мінулае. Калі гераіня спрабуе вызначыць віно ці смак, яна накіроўваецца ў прастору сваіх успамінаў, напоўненую ўсім, чаму яе навучыў бацька — так вінная справа становіцца тэмай, праз якую раскрываюцца чалавечыя ўзаемаадносіны і дачыненні.

Стыль

У аглядзе для MobieWeb Мэцью Малер адносіць «Кроплі Бога» да так званых халодных фільмаў — стужак, у якіх няма вялікай колькасці какафанічных канфліктаў і бясконцага напружання, якія не прымусяць смяяцца або плакаць, а выклікаюць толькі спакойную ўсмешку. Так, ёсць драматычныя праблемы і канфлікты, з якімі сутыкаюцца персанажы, але яны чалавечныя, а не перабольшаныя, і разыгрываюцца мякка і тонка. Сярод герояў ёсць свайго роду «злыдні» (маці і дзядуля Ісэя), але нават яны разглядаюцца праз прызму спагады і культурнай спецыфікі.

«Гэты ідэальны фільм для выхадных ахіне вас суцяшальнай, цікавай гісторыяй пра сям'ю, культуру і віно», — рэзюмуе аглядальнік.

Рэйтынг серыяла на Rotten Tomatoes: 100% ад крытыкаў на падставе дзевяці рэцэнзій і 98% ад гледачоў на падставе больш як пяцідзесяці водгукаў.

 

Вам таксама можа спадабацца:

Рамантычная камедыя, музычны баёпік і гістарычная драма — тры самыя папулярныя фільмы на Netflix

Серыял «Місіс Дэвіс»: гэты сюжэт вас дакладна здзівіць

«Тры мушкецёры: Д’Артаньян»: бадзёрая экранізацыя з прыгодніцкім духам і зорным акцёрскім складам

Каментары1

  • Угу
    10.05.2023
    Хутка здымуць сэрыял пра абкусваньне пазногцяў. Гэта будзе вельмі цікавы, глыбокі і змястоўны сэрыял.

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па медыцыне і фізіялогіі

Крыху зменіцца парог сумы падарункаў, з якіх не трэба плаціць падатак2

На захадзе Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

У Брэсце пачалі судзіць ужо 11-ю групу за «грубае парушэнне парадку» ў 2020 годзе

Сіноптыкі расказалі пра невялікае пацяпленне і прыход бабінага лета2

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу4

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно

Галоўнае
Усе навіны →