Навука і тэхналогіі11

Вось якія новыя тэхналогіі найбольш запатрабаваныя немаладымі людзьмі

Гэта няпраўда, што людзям у гадах не цікавыя тэхналогіі і яны могуць лёгка абысціся без гаджэтаў. Насамрэч, гэта адна з самых гарачых тэм сярод людзей, якім 50 гадоў і больш.

Old person smartphone
Фота: Pixabay

Пажылыя людзі захопленыя новымі тэхналогіямі, як і ўсе астатнія. Папулярнасць гаджэтаў сярод іх павысілі мінулыя праблемы пандэміі і цяперашняя эміграцыя, калі ўсім сталі патрэбныя спосабы зносін з людзьмі, якія не побач.

Але з укараненнем тэхналогій сярод людзей сталага веку ёсць і праблемы. Большасць пажылых у сваім дачыненні з гаджэтамі ўсё ж не выходзяць за рамкі відэазванка. У грамадстве не хапае навучальных праграм для пажылых, і распрацаваныя прадукты не заўсёды прызначаныя для сталага насельніцтва.

WSJ назваў тыпы тэхналогій, якія для пажылых з’яўляюцца прыярытэтнымі:

1. Прылады, што адсочваюць параметры стану здароўя

Па словах кіраўнікоў арганізацый і кампаній, якія займаюцца тэхналогіямі старэння, прылады для адсочвання стану здароўя і фізічнай формы — самая папулярная тэхналогія сярод пажылых людзей.

Многія людзі сталага веку маюць такія прылады і карыстаюцца імі штодзённа.

Напрыклад, шостая мадэль Apple Watch дапамагае адсочваць частату сардэчных скарачэнняў і эфектыўнасць плавання (колькасць зробленых грабкоў за гадзіну), а таксама колькасць кіслароду, якую чалавек паглынае падчас інтэнсіўных практыкаванняў. Apple Watch таксама адсочвае інтэнсіўнасць пры хадзьбе, пры падыманні цяжараў і выкарыстанні трэнажораў.

2. Хатнія памочнікі з галасавым кіраваннем

Яны становяцца ўсё больш папулярнымі сярод пажылых людзей па ўсім свеце, бо істотна спрашчаюць многія дзеянні. Цяпер, каб уключыць музыку, паставіць таймер, даведацца, якое надвор’е і які стан дарожнага руху, — нават не трэба браць у рукі прыладу і нешта шукаць, бо пра ўсё гэта можна дазнацца, проста задаўшы адпаведнае пытанне.

Паводле даных арганізацыі AARP, што займаецца праблемамі людзей сталага веку, прыкладна 60% пажылых амерыканцаў, у якіх ёсць хатні памочнік, выкарыстоўваюць яго штодня.

3. Стрымінгавыя сэрвісы

Многія пажылыя людзі аддаюць перавагу стрымінгавым відэа, а не тэлевізару, і падпісваюцца на такія сэрвісы, як Netflix, Hulu і HBO Max.

Цікавасць да серыялаў спалучаецца з цікавасцю да спорту: шмат якія арганізацыі і трэнеры транслююць свае ўрокі праз Zoom, і часта для пажылых наведваць такія ўрокі зручней, чым хадзіць кудысьці жыўцом.

4. Менеджары пароляў і тэхналогіі, якія дапамагаюць прадухіліць махлярства

Як вядома, апошнім часам многія людзі сталага веку сталі ахвярамі тэлефоннага і інтэрнэт-махлярства.

Для гэтага іх трэба вучыць, як абыходзіцца са сваімі данымі ў інтэрнэце і як правільна захоўваць паролі. Пакуль вельмі нязначная колькасць пажылых карыстаецца такой праграмай, як менеджар пароляў.

Навучанне тэхналогіям пажылых людзей ад 55 да 90 гадоў патрабуе пэўных навыкаў і спецыяльных праграм, якіх у Беларусь, на жаль, бракуе.

Чытайце яшчэ:

Яны — мадэлі, хоць ім за 70

The Voice Senior — польскае шоу, у якім пенсіянеры выходзяць на сцэну

2000 пажылых дам са Швейцарыі падалі ў ЕСПЧ скаргу на здароўе, клімат і ўрад 

Каментары1

  • сярод людзей, якім 50 гадоў і больш
    10.05.2023
    я пажылая 😭😭😭😭😭😭😭😭😭😭😭😭😭😭😭😭😭
    ну спасіба, НН

    сёння з мужам трохі пагаварылі пра ШІ... пераказала яму ваша гэта нядаўняе, што "Інтэлект вашага начальніка можа быць штучным"... сказаў, якія прафесіі, на яго думку, першымі заменіць ШІ. сярод першых назваў журналістаў) зрэшты вы і самі гэта пісалі дзесьці 5 год таму...
    але сказаў - калі знойдзецца журналіст, які зможа скарыстаць ШІ правільна, то гэта будзе самы круты журналіст )

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам17

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава1

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі2

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

Опцыі адмаўчацца ў спартсменаў больш няма. Цяпер не толькі «нада», але і па першым шчаўчку12

«Я зразумела, што не стамілася». У Мінскай вобласці здаюць домікі на вадзе за 800 рублёў у суткі — каментатары ў шоку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам17

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Галоўнае
Усе навіны →