Свет

Польскі МЗС пра Пачобута: Больш складана нашкодзіць таму, пра каго ведае ўвесь свет

Польская дыпламатыя мае вельмі абмежаваны кантакт з Андрэем Пачобутам, але яна робіць усё для яго вызвалення, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Лукаш Ясіна 5 мая ў эфіры радыёстанцыі RMF FM.

Андрэй Пачобут за кратамі

«Мы робім усё для яго вызвалення, але гэтага недастаткова, таму што пакуль мы не ў стане выцягнуць яго з турмы. Праз Андрэя Пачобута мы не закрываем каналы сувязі з Мінскам, шмат гаворым пра гэта на міжнародным узроўні. Больш складана нашкодзіць таму, пра каго ведае ўвесь свет, каго не забыліся ў турме», — падкрэсліў прадстаўнік польскага знешнепалітычнага ведамства.

Ён зазначыў, што вельмі абмежаваны кантакт з Пачобутам абумоўлены тым, што ён — грамадзянін Беларусі і ўлады ў гэтым плане «строга выкарыстоўваюць мясцовае заканадаўства».

Пры гэтым Ясіна падкрэсліў, што не варта занадта абнадзейвацца:

«Аддаю перавагу таму, каб аб магчымым вызваленні Пачобута было абвешчана толькі тады, калі яно адбудзецца. Таму што неабгрунтаваная надзея была б падобная да здрады Андрэю Пачобуту і нанясення шкоды яго блізкім».

Журналіста Андрэя Пачобута 8 лютага Гродзенскі абласны суд прыгаварыў да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж9

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж

Усе навіны →
Усе навіны

Чалы: Для Лукашэнкі аднолькава дрэнныя і перамога Расіі, і перамога Украіны. Ён хацеў бы нічыёй4

У Мінску людзі за тры дні выстройваюцца ў чаргу па кватэры2

Гродзенскі музей купіць карціну мясцовага мастака пра вайну з сімвалам Z9

У Dana Mall зноў зрабілі вельмі прыгожую навагоднюю інсталяцыю ФОТЫ3

Іван Эйсмант: Больш за 50% беларусаў давяраюць дзяржаўным СМІ24

«Яны ўсе хочуць Савецкі Саюз, але пры гэтым жыць як сёння». Сябар Лукашэнкі рэзка раскрытыкаваў савецкае мінулае і яго рэстаўратараў12

Стрымера Crawly, які даставаў палякаў у касцюме гнома, дэпартавалі ва Украіну27

Грузінскі прэм'ер абвінаваціў еўрапейскіх палітыкаў і «пятую калону» ў арганізацыі пратэстаў у Тбілісі5

Зяленскі адказаў на заклік адміністрацыі Байдэна зменшыць мабілізацыйны ўзрост да 18 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж9

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж

Галоўнае
Усе навіны →