Прадстаўнік Белага дома Джон Кірбі пракаментаваў абвінавачанні Масквы ў тым, што Вашынгтон нібыта стаіць за атакай на Крэмль.
Вось што Кірбі сказаў у каментарыі тэлеканалу MSNBC:
«Вядома, мы не дыктуем ім [украінцам] умовы, на якіх яны павінны абараняцца ці праводзіць аперацыі. Аднак мы дакладна давалі ім зразумець публічна і ў прыватным парадку, што мы не заахвочваем і не дазваляем ім наносіць удары за межамі Украіны <…>
Я магу запэўніць вас, што Злучаныя Штаты не бралі ў гэтым ніякага ўдзелу. Пяскоў проста хлусіць».
Пяскоў распавёў пра рэакцыю Пуціна на атаку дронаў і абвінаваціў у ёй ЗША
Беспілотнікі, якія атакавалі Крэмль, заўважылі задоўга да падлёту да Масквы, але не зрэагавалі «з-за майскіх святаў» — СМІ
Крыніца ў Пентагоне: Нас загадзя не папярэджвалі аб атацы дронаў на Крэмль, украінцы запэўніваюць, што гэта не яны
«Зненавідны». Што ўяўляе сабой Крэмль. І чым незвычайны Сенацкі палац, які сёння атакавалі беспілотнікі
Каментары
Но это не имеет ровно никакого значения, потому что лгут все...