Спорт11

АБФФ не ведае, што рабіць з «Шахцёрам». А прыняць рашэнне трэба цягам тыдня

У беларускім футболе склалася сітуацыя, якая да таго не мела прэцэдэнтаў. Праз тыдзень мінулагодні чэмпіён, салігорскі «Шахцёр», мусіць ці атрымаць ліцэнзію на ўдзел у еўракубках, ці застацца без яе, піша «Трыбуна». А ў сваім рашэнні АБФФ не самастойная. 

Гісторыя з падазронымі матчамі, на якія нібыта ўплываў салігорскі «Шахцёр», каб ускладніць жыццё сваім супернікам па чэмпіёнскай гонцы, набліжаецца да завяршэння. 

Беларускай федэрацыі футбола цягам тыдня неабходна вызначыцца, ці стымуляваў Салігорск іншыя каманды фінансава, а калі стымуляваў, то якое пакаранне за гэта павінен панесці (зняцце ачкоў, паніжэнне ў класе, пазбаўленне чэмпіёнскага тытула?).

Цяжкасць у тым, што расследаванне вядзе не АБФФ, а Следчы камітэт. Адпаведна, федэрацыя знаходзіцца ў інфармацыйнай залежнасці ад гэтай структуры, а само расследаванне яшчэ не завершанае.

Пра што гаворка?

27 красавіка расійскі агент Антон Смірноў, які ўжо не першы месяц актыўна ваюе з «Шахцёрам», паведаміў, што, паводле яго інфармацыі, у сценах Дома футбола адбылося пасяджэнне па дысцыплінарнай справе, галоўным фігурантам якой з'яўляецца салігорскі клуб. І на гэтае пасяджэнне нібыта былі выкліканыя 28 чалавек.

Дысцыплінарны камітэт пакуль не прыняў ніякага рашэння, але мяркуецца, што ён зробіць гэта да 4 траўня, бо 5 траўня «Шахцёр» павінен атрымаць (ці не атрымаць) ліцэнзію для ўдзелу ў еўракубках. А выдача ліцэнзіі залежыць ад таго, ці будзе прызнанае чэмпіёнства Салігорска ў сезоне-2022 легітымным. На гэты конт існуюць сумневы.

Сёлета ў студзені стала вядома, што «Шахцёр» падазраюць у стымуляванні каманд, якія сустракаліся з супернікамі Салігорска ў барацьбе за тытул. 30 студзеня была заведзена крымінальная справа на прадстаўніка «гарнякоў» за аказанне ўплыву на вынік матча чэмпіяната Беларусі. Прозвішча падазраванага не называлася, але ў той жа дзень быў затрыманы дырэктар клуба Аляксандр Марчанка (сёння ён знаходзіцца на волі).

Крыху пазней сталі называцца матчы, што аказаліся пад падазрэннем. Сайт football.by казаў пра гульню паміж «Белшынай» і мінскім «Дынама» (0:0) у 19-м туры. Нібыта з боку «Шахцёра» бабруйскай камандзе належала ўзнагарода за такі вынік.

Падазроным быў і іншы матч — паміж «Шахцёрам» і ўсё той жа «Белшынай» у заключным туры чэмпіянату, калі вызначаўся ўладальнік золата. «Гарнякі» на два балы апярэджвалі «Энергетыка-БДУ», які паралельна гуляў з мінскім «Дынама». «Шахцёр» выйграў 4:1, у тым ліку дзякуючы пенальці, якое прывёз нападаючы «шыннікаў» Дзмітрый Гомза на 56-й хвіліне.

Па інфармацыі «Трыбуны», і гэты матч выклікаў пытанні ў лукашэнкаўскіх сілавікоў. У студзені 2023-га Гомзу затрымлівалі — ён правёў за кратамі двое сутак, пасля чаго быў выпушчаны на волю.

У канцы студзеня загаварылі пра тое, што «Шахцёр» можа быць пазбаўлены чэмпіёнства, а залатыя медалі ў такім выпадку перададуць «Энергетыку-БДУ».

Увесну з'явілася інфармацыя, што за «Шахцёрам» падазраюць пяць дзіўных матчаў. Чатыры з iх нібыта звязаныя са «стымуляваннем»: у сезоне-2022 — «Энергетык-БДУ» — «Дынама-Мінск» (1:3), «Белшына» — «Шахцёр» (4:1), «Дынама-Мінск» — «Энергетык-БДУ» (1:4), «Дынама-Брэст» — «Дынама-Мінск» (0:0). Таксама ў спiс увайшоў матч сезона-2021 — «Віцебск» — БАТЭ (0:0).

Што адбываецца цяпер?

Не так даўно выданне «Прэсбол» паведамляла, што АБФФ чакае інфармацыі ад сілавікоў, каб потым разбірацца з удзельнікамі падазроных матчаў. Як удалося даведацца «Трыбуне», справа па-ранейшаму ў Следчым камітэце, а федэрацыя футбола да яе дачынення пакуль не мае, як і не мае доступу да дэталяў расследавання.

«Трыбуне» ўдалося паразмаўляць з прадстаўнікамі ўсіх клубаў, якія фігуруюць у спісах «падазроных» матчаў. Як запэўніваюць суразмоўцы, ніхто з футбалістаў альбо трэнераў 27 красавіка на пасяджэнні дысцыплінарнага камітэта, што прайшло ў АБФФ, не ездзіў. Трэніроўкі праходзілі ў штатным рэжыме, усе былі на месцах. Калі хтосьці і прыязджаў у федэрацыю, то толькі клубныя кіраўнікі. Гаворка аб прадстаўніках «Шахцёра», брэсцкага «Дынама», «Энергетыка-БДУ». Мінскае «Дынама» жыло ў чацвер звычайным жыццём.

Што да «Віцебска», то, як запэўніваюць людзі, знаёмыя з сітуацыяй, нічыйны паядынак з БАТЭ ў сезоне-2021 больш не выклікае пытанняў. Прадстаўнікоў каманд ужо ніхто не турбуе.

А вось у дачыненні да спартсменаў і функцыянераў іншых футбольных калектываў на працягу апошніх месяцаў следчыя актыўнічалі. У СК, а таксама ў АБФФ для дачы тлумачэнняў (для гэтага і ў Дом футбола запрашаліся сілавікі) ездзілі нібыта былыя і цяперашнія гульцы і «Шахцёра», і «Энергетыка-БДУ», і «Белшыны», і брэсцкага «Дынама», і нават мінскага. У працэс былі ўцягнутыя і кіраўнікі клубаў. На дадзены момант расследаванне не скончана.

Да чаго ўсё можа прывесці?

А вось тут цікава. «Трыбуна» паразмаўляла з многімі прадстаўнікамі беларускага футбола, якія так ці інакш звязаныя з сітуацыяй і валодаюць пэўнай інфармацыяй. Ніхто з суразмоўцаў не можа нават выказаць здагадку, як у выніку ўсё павернецца. Больш таго, нават у АБФФ не ўяўляюць, што рабіць з чэмпіёнствам «Шахцёра» — выпадак беспрэцэдэнтны. Іншыя суразмоўцы перакананыя, што пазбаўляць залатых медалёў каманду не будуць — максімум здымуць пункты ў чэмпіянаце.

Што да гульцоў, якія замяшаныя ў справе, то, паводле звестак «Трыбуны», для некаторых з іх усё можа павярнуцца працяглымі дыскваліфікацыямі. Прычым людзі, якія знаёмыя з сітуацыяй, нярэдка выкарыстоўваюць слова «здача», а не «стымуляванне». У выніку, як гавораць суразмоўцы, вялікая верагоднасць, што некаторыя спартсмены атрымаюць нават пажыццёвае адхіленне, і размова не пра аднаго-двух футбалістаў.

Так ці інакш, развязкі засталося чакаць прыкладна тыдзень.

Каментары1

  • Біп
    28.04.2023
    Ай, дурата. Такія справы трэба "круціць" па гарачых сьлядах, а не цяпер.

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 5

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Галоўнае
Усе навіны →