Ежа33

Маклуба, або перакуленая запяканка — страва з усходнім каларытам

Рыс, мяса і гародніна — вось тры асноўныя складнікі гэтай традыцыйнай блізкаўсходняй стравы, папулярнай у Сірыі, Палесціне, Іарданіі, Ліване. У канцы працэсу гатавання посуд з ёй пераварочваецца зверху ўніз — адсюль і назва («маклюбэ» літаральна перакладаецца як «дагары нагамі»).

maqluba
Фота: falasteenifoodie.com

Галоўная адметнасць маклубы ў тым, што рысавая аснова ў ёй становіцца падобнай да цеста, і ўтвараецца смачная скарынка.

Улетку маклубу найчасцей гатуюць з баклажанамі, зімой — з той гароднін, якая ёсць па сезоне. У якасці мяса на Усходзе звычайна дадаюць курыцу ці бараніну — але гэта проста таму, што ў мусульманскіх краінах не ядуць свініны. Варыяцый гэтай стравы, напэўна, столькі ж, колькі сем'яў на Блізкім Усходзе. Адзін з папулярных лёгкіх варыянтаў — маркоўная маклуба — менавіта яго вам і прапануем.

Хоць лічыцца, што гэтая страва патрабуе шмат часу (трэба абсмажыць усю гародніну і выкласці пластамі), калі вы маеце гатовы булён, прапанаваны варыянт вы зможаце прыгатаваць даволі хутка — менш чым за гадзіну.

На 4-6 порцый спатрэбіцца:

  • 2¼ шклянкі язмінавага ці іншага доўгазярністага рысу
  • 2 чайныя лыжкі солі (можна больш ці менш — на ваш густ)
  • 1 чайная лыжка чорнага перцу
  • 1 чайная лыжка молатай карыцы
  • ½ чайнай лыжкі молатай куркумы
  • ½ чайнай лыжкі молатага кмену
  • 4 сталовыя лыжкі аліўкавага алею або топленага масла (ці іх камбінацыі)
  • 450 г мяса без костак з рабрыны, нарэзанага кубікамі
  • 1 жоўтая цыбуліна, разрэзаная напалову і нарэзаная палоскамі шырынёй сантыметр
  • прыкладна 4 сярэднія морквы, вычышчаныя і нарэзаныя на палоскі памерам 5 на 1 сантыметр
  • 4 кубкі якаснага курынага булёну
  • ад ¼ да ½ кубкі падсмажанага ці смажанага нарэзанага міндалю

Як гатаваць:

  1. Прамыйце рыс, пакуль вада не стане празрыстай. Пакладзіце рыс у міску з вадой так, каб яна яго пакрывала, і пакіньце на 15 хвілін, затым зліце ваду. Да асушанага рысу дадайце па 1 чайнай лыжцы солі і перцу, а таксама ўсе спецыі. Змяшайце, каб аб'яднаць, затым адстаўце ўбок.
  2. У сярэднім (20-25 см) рондалі з антыпрыгарным пакрыццём (пажадана не глыбейшым за 15 см) нагрэйце аліўкавы алей на сярэднім агні, пакуль ён не пачне скварчэць — але не дыміцца. Дадайце кубікі мяса, цыбулю і 1 чайную лыжку солі і гатуйце, час ад часу пераварочваючы, пакуль не выпарыцца мясны сок і мяса не абсмажыцца з усіх бакоў, прыкладна 8-10 хвілін.
  3. Дадайце моркву і гатуйце, рэгулярна памешваючы, пакуль морква не стане глянцавай і не пачне размякчацца, ад 3 да 5 хвілін.
  4. Здыміце з агню і пераканайцеся, што сумесь мяса і морквы раўнамерна размеркавана па дне рондаля. Зверху пасыпце рысавай сумессю (не змешваць).
  5. Павольна ўліце булён у рондаль (ён павінен падняцца прыкладна на сантыметр з нечым над рысам). Пастаўце на рыс перагорную (трывалую) талерку, каб рыс і гародніна не змешваліся, калі булён закіпіць. У ідэале талерка павінна быць крыху меншая за шырыню рондаля. Накрыйце рондаль вечкам і давядзіце да слабага кіпення на сярэднім агні. У гэты момант пакаштуйце булён і пасаліце яго на свой густ.
  6. Гатуйце на працягу 10 хвілін, затым паменшыце агонь да мінімуму, здыміце талерку, але вярніце вечка і варыце, пакуль рыс цалкам не прыгатуецца, ад 5 да 10 хвілін. Здыміце з агню, падкладзіце пад вечка кухонны ручнік або кухонныя папяровыя ручнікі і зноў ежу накрыйце вечкам. Адстаўце ўбок на 10-15 хвілін.
  7. Перад падачай зніміце вечка і пастаўце вялікую перагорную сервіравальную талерку на рондаль з рысам. Абедзвюма рукамі перавярніце рондаль і павольна падыміце, каб вызваліць прыгожую страву ў форме торта. Упрыгожце смажаным міндалем, зелянінай ці што там яшчэ вы любіце і падавайце.

Вам могуць спадабацца:

Плоў па-уйгурску: сямейны рэцэпт Розы Турарбекавай

Запяканка з цёртай бульбы з гароднінай

Ці ведаеце вы, калі саліць курыны суп? Гэта мае значэнне

Каментары3

  • Дуб
    29.04.2023
    Не. Бульбы не хапае.
  • Skarbnik
    29.04.2023
    Перагорнуты можа быць аркуш, напрыклад. А гэтая запяканка перакуленая.
  • хамса ў тамаці
    30.04.2023
    а ці шмат чым гэта страва ад-роз-ніва-ецца ад плова?)

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне5

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж12

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік1

Арыштавалі маёмасць уласніка кампаніі па вырабу надмагілляў. Ён падмануў сотні беларусаў на мільёны рублёў

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой1

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце7

Украінцы выбілі расіян ад Купянска6

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →