Як паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, з 26 красавіка пачалі выплачваць прымеркаваныя да 9 Мая аднаразовыя выплаты ветэранам Другой сусветнай вайны і асобам, якія пацярпелі ад яе наступстваў. Такіх у Беларусі засталося каля 10 тысяч.
Аднаразовыя выплаты да 9 Мая сёлета атрымаюць у Беларусі каля 10 тысяч ветэранаў, былых вязняў канцлагераў, блакаднікаў і работнікаў тылу.
Выплаты будуць налічвацца па наступнай схеме:
- 2000 рублёў — інвалідам і ўдзельнікам вайны, членам брыгад па размініраванні вызваленых тэрыторый у 1943-1945 гадах, а таксама асобам, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях да 3 верасня 1945 года;
- 1100 рублёў — узнагароджаным ордэнамі і медалямі работнікам тылу ў гады вайны, блакаднікам і некаторым іншым катэгорыям;
- 850 рублёў — асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны (у тым ліку былым вязням канцлагераў і гета).
Да 4 мая з бюджэту на гэтыя мэты будзе накіравана прыкладна 10 мільёнаў рублёў.
Каментары