Свет99

У Латвіі забаранілі святкаванне 9 мая

20 красавіка Сейм Латвіі ў двух чытаннях у тэрміновым парадку прыняў закон «Аб забароне правядзення асобных публічных мерапрыемстваў 9 мая». Цяпер у Латвіі ў гэты дзень будуць забароненыя любыя публічныя мерапрыемствы, акрамя звязаных з Днём Еўропы.

Помнік вайскоўцам савецкай арміі ў Рызе, знесены ў 2022 годзе

Раней меркавалася, што Сейм прыме рашэнне, згодна з якім у гэтым годзе 9 мая будзе абвешчанае Днём памяці загінулых і пацярпелых у вайне ва Украіне. Аднак Камісія па правах чалавека і грамадскіх справах падрыхтавала альтэрнатыўны праект, які і быў прыняты ў тэрміновым парадку, паведамляе Delfi.lv.

Згодна з анатацыяй, мэта закона — абараніць інтарэсы дзяржавы і грамадства, не дапусціць беспарадкаў, абараніць здароўе і маральнасць грамадства. Акрамя таго, закон закліканы не дапусціць пагрозы і прыніжэння каштоўнасцяў Латвіі як дэмакратычнай і нацыянальнай дзяржавы, у тым ліку расколу грамадства, праслаўлення вайны, ваеннай агрэсіі, таталітарызму і гвалту, а таксама скажонага адлюстравання гістарычных падзей. Пастанова прынятая таксама ў знак салідарнасці з народам Украіны.

Закон вызначае, што на ўсёй тэрыторыі Латвіі 9 мая (на працягу ўсіх сутак) і да 7-й гадзіны раніцы 10 мая забаронена выкарыстанне піратэхнікі. У публічнай прасторы на адкрытым паветры забароненае правядзенне святочных і забаўляльных мерапрыемстваў, шэсцяў, сходаў і пікетаў. Калі для правядзення такіх мерапрыемстваў патрэбны дазвол ад самакіравання, то яно не мае права выдаваць такія дазволы.

За новы закон прагаласавалі 79 дэпутатаў.

Каментары9

  • Студент
    20.04.2023
    За Свабоду!, 2 мировая началась в 1939. Можно подробнее про сумесна развязали?
  • За Свабоду!
    20.04.2023
    Студент, Пакт Молатава-Рыбентропа аб падзеле Еўропы і сумесны напад на Польшчу1939.
  • Не такі як ёсць
    20.04.2023
    Гітлераўская Германія капітулявала 8 траўня, другая сусветная вайна скончылася 2 верасня, што наогул святкаваць 09.05? У вар’ята кожны дзень свята?

Лукашэнка стаў прадзедам1

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам1

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →