Харкаўскі кот Сцяпан, вядомы ў інстаграме, ажаніўся са сваёй сяброўкай Стэфаніяй. Пра гэта шчаслівы муж паведаміў на сваёй старонцы ў інстаграме.
Як вынікае з дакументаў, Сцяпан на 13 год старэйшы за сваю сяброўку-котку.
На інстаграм ката Сцяпана падпісаныя 1,3 млн карыстальнікаў. У сакавіку 2022 года ката, які ўжо тады быў зоркай інтэрнэту, вывезлі з Харкава спачатку ў Львоў, а пасля ў ЕС. Сцяпан дабраўся да Манака. Там ён трапіў на вокладку часопіса Times Манака. Пазней кот вярнуўся з гаспадарамі дадому.
Украінскі кот Сцяпан трапіў на вокладку часопіса Times Monaco
Каментары