Латвія забараніла ўезд у краіну 35 грамадзянам Расіі. У тым ліку Shaman, Надзеі Бабкінай і Аляксандру Маршалу
Латвія забараніла ўезд 35 грамадзянам Расіі. Уезд у краіну забаронены выканаўцам Shaman, Надзеі Бабкінай, Аляксандру Маршалу і рэперу Акіму Апачаву, які напісаў песню пра ПВК «Вагнер».
Таксама ў чорны спіс трапілі тэлевядучыя Лера Кудраўцава, Юлія Бараноўская і Руслан Асташка, акцёры Кірыл Кузняцоў і Станіслаў Старавойтаў, журналісты Міхаіл Шахназараў і Юлія Віцязева. Уезд таксама забаранілі былому паслу «ЛНР» у Маскве Радзівону Мірошніку.
«Латвія самым рашучым чынам асуджае несправакаваную і неапраўданую вайну, развязаную Расіяй супраць Украіны, якая працягваецца ўжо больш за год і ў якой з-за жорсткасці расійскіх Узброеных сіл кожны дзень гінуць украінскія мірныя жыхары і салдаты».
Каментары