Свет55

Латвія павялічыць выдаткі на абарону: краіна закупіць устаноўкі HIMARS і марскія ракеты

Міністр абароны Латвіі Інара Мурніеце сказала, што вайсковыя выдаткі краіны могуць дасягнуць 3% ад яе валавога ўнутранага прадукту раней, чым планавалася. Гэта звязана з тым, што ўвесну міністр мае намер падпісаць кантракты на закуп супрацькарабельных комплексаў Naval Strike Missile і шасці ўстановак HIMARS, паведамляе DefenseNews.

Высокамабільная артылерыйская ракетная сістэма (HIMARS), задзейнічаная падчас ваенных вучэнняў у аэрапорце Спілве ў Рызе (Латвія), 26 верасня 2022 года. Фота: Раман Каксараў / AP Photo

Мурніеце заявіла на пасяджэнні парламенцкага Камітэта па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі, што ў яе міністэрстве рэалізуюцца тры праграмы, якія трэба паскорыць для ўмацавання абараназдольнасці Латвіі. «Да іх адносяцца берагавая абарона ад караблёў праціўніка, артылерыйскія сістэмы і сістэмы СПА сярэдняй далёкасці», — цытуе словы чыноўніцы мясцовае інфармацыйнае агенцтва LETA.

«Чакаецца, што мы дасягнём [расходаў на абарону] 3% ВУП да 2027 года, але з гэтымі праектамі, якія хутка развіваюцца, я думаю, мы дасягнём 3% ВУП раней за 2027 год», — сказала Мурніеце.

Тры прыбалтыйскія дзяржавы паскорылі свае праграмы набыцця ракет і артылерыі ў адказ на навуку, атрыманую з расійскага ўварвання ва Украіну. Калі Латвія замовіць зброю HIMARS, яна стане трэцяй балтыйскай краінай, якая будзе выкарыстоўваць мабільныя ракетныя ўстаноўкі вялікай далёкасці. Летась у снежні Эстонія падпісала пагадненне са Злучанымі Штатамі аб закупцы шасці адзінак такой зброі, а ў тым жа месяцы Літва і ўрад ЗША падпісалі кантракт на цэлых васьмі адзінак.

Разам тры краіны Балтыі будуць мець 20 адзінак «Хаймарсаў». Украіна мае каля 50 адзінак, гэтага хапіла, каб змяніць сітуацыю на фронце.

Naval Strike Missile — гэта супрацькарабельныя ракета, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Raytheon і нарвежскай Kongsberg, якая ляціць над паверхняй мора.

У 2023 годзе Рыга плануе выдаткаваць прыкладна мільярд даляраў на свой абаронны бюджэт, ці каля 2,25% ВУП Латвіі. Гэта больш, чым у мінулыя гады выдзяляла Беларусь, у якой прыярытэтам было фінансаванне спецслужбаў і спецназа, а не войска.

Адначасова Латвія прасоўвае праект па аднаўленні абавязковай воінскай павіннасці пасля спынення прызыву ў 2007 годзе, і адпаведны законапраект чакае галасавання ў парламенце. Сёлета нацыянальныя Узброеныя сілы Латвіі набяруць першую групу добраахвотнікаў, а ў 2027 годзе ўсе грамадзяне мужчынскага полу ад 18 да 27 гадоў павінны будуць выбраць адну з даступных форм вайсковай службы.

«Грамадзянін Латвіі павінен будзе адслужыць адзін год, у які таксама ўваходзіць месяц адпачынку. Навабранцы пройдуць трохмесячную базавую падрыхтоўку і трохмесячны курс спецыялізацыі, а астатнія пяць месяцаў будуць прысвечаны інтэграцыі ў падраздзяленні і калектыўнай падрыхтоўцы», — гаворыцца ў заяве Мінабароны.

Урад краіны ставіць за мэту ў 2027 годзе «давесці долю баяздольнага насельніцтва Латвіі… да 50 000 чалавек». З іх 14 тысяч вайскоўцаў будуць у часцях дзеючай службы, 16 тысяч — у Нацыянальнай гвардыі і 20 тысяч — у рэзерве, паведамляе міністэрства.

Каментары5

  • Кавун
    16.02.2023
    Эннот, а был ли ты в той Латвии, или только судишь по рассказам бт? А защищаться будут от неадекватных совково-имперских режимов и таких колхозников как ты
  • Раймонд Вайкуле
    16.02.2023
    Леса не хватит прятатся.
  • Эннот
    17.02.2023
    Кавун, у меня одна из любовниц с западенщины латвийской,там поприличней,
    а в Латгалии так вообще хатынь .
    Так что Химарсы эти оплатят за счет пенсов и тех же колхозников .
    Прыжок тигра закончился лет 10 как, все лизинговые поршаки и бумеры увезли обратно в Германию, а за ними и сами латыши потянулись.
    Оставшиеся гоняют в Минск зубы ставить .
    Америкосы обещали местным элитам ,что война оживит экономику…
    Но вот проблема—эта же война может умертвить часть населения .

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў5

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

«ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі». Амерыканскі эксперт — пра «мягкую перазагрузку» адносін з Беларуссю42

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе1

Тарыфы на таксі сталі меншыя: што кажуць кіроўцы і чаго чакаць далей1

Чарга з легкавых машын на польскай мяжы знікла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў5

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →