У Маскве расіянін хацеў здаць амерыканцаў у паліцыю. А амерыканцы здалі яго
Пасажыр маскоўскага метро паспрабаваў затрымаць былога марпеха ЗША і журналіста Джона Дугана, каб здаць яго паліцыі. Яго абурыла, што замежнік нешта казаў пра Данбас.
44-гадовага Аляксея абурыла кампанія з пяцярых амерыканцаў, якія ехалі з ім у вагоне. Мужчыны пра нешта захоплена гаварылі на англійскай, і па ходзе гутаркі, як здалося пасажыру, праскочыла нешта пра Данецк і Данбас. Тады Аляксей паспрабаваў схапіць аднаго з іх — Джона Дугана, папярэдне ўдарыўшы яго пад дых, піша тэлеграм-канал «База»
Праўда, затрымаць варожага агента ў расіяніна не выйшла. Чацвёра іншых амерыканцаў скруцілі самога Аляксея, а потым усе разам яны адправіліся ў пастарунак. Там Джон і патлумачыў, што ён ніякі не шпіён, а звычайны журналіст. У выніку канфлікт з актыўным грамадзянінам хутка ўладзілі і бакі разышліся з мірам.
Джон Дуган — былы марпех і афіцэр паліцыі ЗША. У Штатах ён займаўся расследаваннямі карупцыі, а ў 2016 годзе пераехаў у Расію, атрымаўшы там палітычны прытулак.
У Екацярынбургу журналіста The Wall Street Journal затрымалі па падазрэнні ў шпіянажы
Журналіста WSJ Эвана Гершковіча арыштавалі на два месяцы за «шпіянаж супраць РФ»
Каментары