Грамадства1111

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Васіль Густыр больш за 45 гадоў узначальваў моцную гаспадарку «Свіслач» пад Гроднам, а скончылася ўсё крымінальнай справай. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

Васіль Густыр. Фота: sb.by

У Гродзенскім раённым судзе праходзіць крымінальны працэс над кіраўніком СПК «Свіслач» Гродзенскага раёна Васілём Густыром і галоўнай бухгалтаркай Зінаідай Раманоўскай.

Іх вінавацяць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Пакаранне па гэтым артыкуле — ад 5 да 12 гадоў зняволення.

77-гадовы Васіль Густыр — адзін з самых паспяховых аграрыяў Беларусі, мае званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі, ордэн Айчыны ІІІ ступені. Яго «Свіслач» уваходзіла ў топ-10 гаспадарак краіны па ўраджайнасці.

Густыр нарадзіўся на Пружаншчыне, але ўрэшце асеў пад Гродна. Ён узначаліў «Свіслач» у красавіку 1977 года і кіраваў ёй каля 47 гадоў. Пры ім у аграгарадку Свіслач давялі да ладу палац Красінскай-Пуслоўскай, у якім адкрылі музей гаспадаркі, таксама аднавілі царкву.

Аграрый быў героем дзясяткаў публікацый дзяржаўных СМІ. Хваліў палітыку Аляксандра Лукашэнкі, падтрымліваў «Белую Русь». Шмат разоў быў дэпутатам Гродзенскага раённага савета дэпутатаў, катаўся на Усебеларускія народныя сходы.

Аднак гэта не ўратавала ад крымінальнага пераследу. 

Інфармацыю пра яго затрыманне сілавікі не паведамлялі. Дакладна невядома, калі гэта адбылося. У канцы 2023 года Густыр яшчэ даваў бадзёрыя інтэрв'ю, а ў сакавіку 2024 года на яго месца прызначылі Сяргея Саўчыка, галоўнага агранома «Свіслачы».

Каментары11

  • Спадар
    03.12.2024
    "ябацькі таксама плачуць";))))
  • Посмеёмся от души
    03.12.2024
    Хвалил - пусть и дальше за решёткой хвалит. Больше надо хвалить.
  • імя
    03.12.2024
    лукашысцкай сістэме не патрэбны разумныя, ініцыятыўныя і паспяховыя людзі, там патрэбны толькі паслухмяныя вінцікі.

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку22

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Барбадас і Панама забяруць свае сцягі ў больш чым 100 танкераў ценявога флоту Пуціна3

Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі16

У Мінску адкрылі абноўлены інтэрнат Акадэміі кіравання ФОТЫ9

Малако значна павялічвае рызыку раку прастаты. А кефір і некаторыя іншыя малочныя прадукты — не19

За «анлайн-пікетаванне» будуць судзіць завуча Ляхавіцкай гімназіі, якую здала Бондарава3

На датэрміновым галасаванні зноў дадалі 10% за дзень10

Трамп хоча зменшыць сусветныя цэны на нафту, каб скончыць вайну ва Украіне10

Белкаапсаюз хоча завабліваць кліентаў размяшчэннем у сябе пунктаў выдачы Wildberries ці Ozon2

З еўрапейцаў смяяліся, а сонечная энергія сапраўды замяніла расійскі газ — пазітыўная статыстыка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку22

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →