Грамадства3737

Прэзідэнт Літвы наклаў вета на закон аб абмежаваннях для грамадзян Беларусі і РФ і прапанаваў такія ж абмежаванні для беларусаў

Гітанас Наўседа заявіў, што наклаў вета на прыняты Сеймам закон аб нацыянальных абмежаваннях для грамадзян Расіі і Беларусі, і прадставіў свае прапановы, паведаміла Delfi. Такім чынам, закон вяртаецца ў Сойм на паўторны разгляд.

Па словах Наўседы, няма падстаў усталёўваць рознае прававое рэгуляванне для грамадзян дзвюх дзяржаў-агрэсараў, і прапануе прымяніць аднолькавыя абмежавальныя меры да грамадзян абедзвюх дзяржаў.

«З пункту гледжання нацыянальнай бяспекі, Літвы няма падстаў для рознай ацэнкі грамадзян Беларусі і Расіі», — сказаў Наўседа.

У сваім указе Наўседа прапануе Сейму цалкам прымяніць усе 7 розных абмежавальных мер да грамадзян РФ і Беларусі.

Акрамя таго, вета прапануе замацаваць у законе аб абмежавальных мерах прававы механізм, які б спрасціў працэдуру анулявання ўжо выдадзеных віз і ВНЖ/ПМЖ, а таксама палегчыў дэпартацыю асоб, якія парушылі заканадаўства аб міжнародных санкцыях або абмежавальных мерах, з Літвы.

Каментары37

  • Алабамщик
    14.04.2023
    Науседа, ты какой-то чудной: смысл Беларусам бежать в Литву, чтобы помогать российцам?! Нет логики.
  • Вільнюс такі Вільнюс
    14.04.2023
    З пукту погляду нацыянальных інтарэсаў няма сэнсу разглядаць па-рознаму Расею і Літву, якія ўтрымліваюць кавалкі этнічных беларускіх тэрыторый і вычвараюць беларускую гісторыю.
  • Усе перад законам мусяць быць роўныя
    14.04.2023
    Першым высылайце ціханоўскую і ўвесь офіс на радзіму.

Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні1

Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія ваенкары пішуць пра «крах абароны» расійска-сірыйскіх сілаў пад Алепа. Асад спешна вылецеў у Маскву17

У Магілёве прадаюць 23-гадовы VW Golf 4 за 9000 даляраў. Што ў ім такога?1

Стала вядома, колькі сёлета давядзецца заплаціць за натуральную навагоднюю ялінку1

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта16

Вярхоўны суд адмяніў прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму, справу будуць пераглядаць

У Мінску адкрыецца рэстаран, які прапрацуе ўсяго год

«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі». Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр22

Кіраўнік нямецкай разведкі: Расія можа напасці на краіны Балтыі або атакаваць архіпелаг Шпіцберген8

Грузія адмаўляецца ад перамоў аб уступленні ў Еўрасаюз29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні1

Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні

Галоўнае
Усе навіны →