Усяго патроху11

«РИА Новости» стала ўсурʼёз браць каментарыі ў чат-бота ChatGPT. Той назваў іх навіны фэйкам

«РИА Новости» публікуюць навіны, звяртаючыся па каментарыі да нейрасеткі ChatGPT. Яна пракаментавала іх навіны пра свае каментарыі.

У апошні час расійскае інфармацыйнае агенцтва рэгулярна публікуе навіны з меркаваннем нейрасеткі з той ці іншай нагоды.

Напрыклад, яны апублікавалі тэкст з назвай «Чат-бот ChatGPT даў інтэрвʼю «РИА Новости» аб расійскай і сусветнай эканоміцы». У тэксце нейрасетка ўказала на сваю няздольнасць даваць дакладныя прагнозы і дадала, што вучылася на інфармацыі, атрыманай да восені 2021 года. Але гэта не перашкодзіла агенцтву апублікаваць «прагнозы».

Гучнай навіною інфармацыйнага агенцтва стала «аналітыка» ад нейрасеткі пра падзеі вакол Кіева-Пячэрскай лаўры.

«Чат-бот са штучным інтэлектам ChatGPT мяркуе, што ўлады ў Кіеве не могуць самастойна скасаваць дамову паміж кананічнай УПЦ і дзяржавай аб выкарыстанні Кіева-Пячэрскай лаўры», — паведаміла «РИА Новости» са спасылкай на «саюз праваслаўных журналістаў».

Тое, што забаўляльны па сутнасці кантэнт стаў часткай стужкі паведамленняў інфармацыйнага агенцтва, выклікала саркастычную рэакцыю ў сацсетках.

«Ход, вядома, талковы. Па змястоўнасці каментарыі чат-бота нічым не саступаюць графаманшчыне Д. Мядзведзева або М. Захаравай (якія маюць такі ж уплыў на прыняцце рашэнняў у краіне, як і ChatGPT)», — напісаў журналіст Ілля Шапелін.

А паблік «Лентач» узяў каментарый у ChatGPT з нагоды каментарыя нейрасеткі «праваслаўным журналістам», які апублікавала «РИА Новости». «Лентач» спытаў, ці даваў чат-бот гэты каментарый.

«Я — штучны інтэлект і не магу даваць каментарыі на гэтую тэму ці нейкую іншую.

Аднак, я магу сказаць, што перад тым, як прымаць якую-небудзь навіну за факт, важна правяраць яе дакладнасць, крыніцы і пацверджанні. У гэтым выпадку, гэта можна назваць фэйкам», — адказаў ChatGPT.

Чытайце таксама:

Склалі для вас вялікі ТОП карысных нейрасетак на ўсе выпадкі жыцця

Першая краіна свету ўвяла забарону на выкарыстанне нейрасеткі ChatGPT

Якія прафесіі першымі заменіць штучны інтэлект?

«Эпоха ШІ пачалася». Біл Гейтс падзяліўся сваім бачаннем будучыні штучнага інтэлекту

Каментары1

  • bhagawan
    11.04.2023
    toj samy vypadak, kali narmalnyja idei skončylisia :)

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай30

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім новабудзе прадаюцца кладоўкі

«У камеры 2х2 метры знаходзіцца восем чалавек». Сын галоўнага трэнера хакейнага «Дынама» адсядзеў на Акрэсціна і атрымаў дэпартацыю6

Рутэ: Украіна будзе сябрам НАТА4

Што будзе замест марафону салідарнасці?

Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Рады бяспекі12

Экс-кіраўніку страйкама «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі5

У Слуцку шлагбаум прапароў салон аўтобуса

Ціханоўская расказала пра свае планы на выбары-202555

У Каменным Логу згарэла фура

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай30

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Галоўнае
Усе навіны →