Першая краіна свету ўвяла забарону на выкарыстанне нейрасеткі ChatGPT
Італьянскае ўпраўленне па абароне персанальных даных канстатавала, што распрацоўшчык чат-бота, амерыканская кампанія OpenAI, парушыла заканадаўства аб персанальных даных, піша РБК.
Акрамя таго, нягледзячы на ўзроставае абмежаванне 13+, чат-бот ніяк не правярае ўзрост карыстальніка.
OpenAI на працягу 20 дзён павінна выканаць патрабаванні рэгулятара або заплаціць абаротны штраф.
Да гэтага апрацоўка даных у ChatGPT у Італіі будзе забароненая.
Чытаць таксама:
Ніякіх анекдотаў ад нейрасеткі! І іншыя вынікі гутаркі з ChatGPT на важныя для беларусаў тэмы
Склалі для вас вялікі ТОП карысных нейрасетак на ўсе выпадкі жыцця
Штучны інтэлект: як Google плануе перахапіць лідарства ў гэтай галіне
Каментары