Грамадства

Рэдактарку БТ асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Ленінскага раёна Мінска 6 сакавіка асудзілі Кацярыну Броўку паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Кацярыне тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (г. зн. «хатнюю хімію»), піша «Вясна».

Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў нядзельных акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Яна разам са сваім партнёрам далучалася да калоны пратэстоўцаў. У Кацярыны быў з сабою бел-чырвона-белы сцяг. Яе апазналі па фотаздымках і відэазапісах з пратэстаў. Іх рабіў хлопец Кацярыны на свой мабільны тэлефон. Пасля файлы захоўваў на ноўтбуку, які падчас затрымання быў канфіскаваны сілавікамі.

На судзе слухалі паказанні сведкі, якой была маці Кацярыны Броўкі.

Кацярына Броўка мае вышэйшую адукацыю, працавала рэдактарам у Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Былому кіраўніку лукашэнкаўскага пулу Дзмітрыю Семчанку далі тры гады калоніі

Каментары

Усе навіны

Як атрымліваюць павышэнні на АНТ? Расказваем на прыкладзе кар'еры прапагандыста Занковіча2

Два найбуйнейшыя фотабанкі паведамілі пра зліццё, каб канкураваць са штучным інтэлектам

Марк Цукерберг заявіў пра адмову ад фактчэкераў і «вяртанне да каранёў»6

Украінскія вайскоўцы зноў нанеслі ўдар па камандным пункце расійскай арміі на Куршчыне

Каля берагоў Малайзіі разбілася расійская ладдзя з беларусам на борце

Мінск днямі цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду1

Беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, папрасіў прабачэння ў паліцыі1

Калекцыянер знайшоў у Беластоку абгорткі для цукерак, надрукаваныя ў Гродне больш за сто гадоў таму

Спікер літоўскага парламента заклікаў не пагаршаць умовы для беларусаў у Літве8

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Грамадства8

«Перагар на ўвесь кабінет». Блогерка паскардзілася на доктара, які адмовіў ёй у бальнічным. У гісторыю ўмяшалася Мінздароўя