Галоўная IT-ВНУ краіны распавяла, колькі студэнтаў плануе набраць сёлета
План прыёму абітурыентаў апублікаваў 31 сакавіка Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).
На факультэце камп'ютарнага праектавання чакаюць 210 абітурыентаў на бюджэт, 180 — на платную форму навучання і 25 — на завочку.
Факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання набярэ на бюджэт 215 чалавек, на платнае — 220, на завочку — 22.
195 студэнтаў будуць вучыцца на бюджэце на факультэце радыётэхнікі і электронікі. Яшчэ 40 чалавек возьмуць на платнае.
Факультэт камп'ютарных сістэм і сетак прыме 215 бюджэтнікаў, 250 платнікаў і 23 завочнікаў.
На факультэт інфармацыйнай бяспекі запрашаюць 170 чалавек на бюджэт, 65 — на платнае і 25 — на завочку.
Інжынерна-эканамічны факультэт гатовы прыняць 100 бюджэтнікаў і 254 платнікаў.
План прыёму ў Інстытут інфармацыйных тэхналогій на завочную скарочаную платную форму навучання — 360 чалавек.
Каментары