Таццяне Курылінай, якая вярнулася па праграме сілавікоў «Дарога дамоў», прысудзілі чатыры з паловай гады калоніі
Яе абвінавачвалі па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса, нагадвае «Радыё Свабода».
Як паведамлялася ў СМІ, Тацяна Курыліна доўгі час знаходзілася за мяжой. У студзені 2022 года беларускія сілавікі ўзламалі шэраг чатаў «97%».
А ў лютым Курыліну паказалі на беларускім тэлебачанні ў праграме прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай.
Лебедзева расказала, што актывістка вярнулася ў Беларусь з Польшчы ў рамках праграмы «Дарога дадому».
Каментары
Вернутся и будут мешать воровать, лгать, убивать, насиловать...