Свет

Кампанія-ўладальнік TikTok грае ключавую ролю ў вайскова-прамысловай сферы Кітая — справаздача

Згодна з новай справаздачай спецыяльнай парламенцкай камісіі Аўстраліі, кампанія ByteDance таксама мае ўскоснае дачыненне да распрацоўкі ядзернай зброі, выпрабаванняў гіпергукавых ракет і генацыду уйгураў у Кітаі.

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Кітайская кампанія ByteDance, якой належыць мабільная платформа TikTok, мае ключавое значэнне для палітыкі Камуністычнай партыі Кітая ў ваенна-прамысловым і выведвальным сектарах краіны. Пра гэта 20 сакавіка напісаў часопіс National Review са спасылкай на нядаўнюю справаздачу спецыяльнай парламенцкай камісіі Аўстраліі.

Асноўнай мэтай камісіі было выяўленне фактаў умяшання кітайскіх праўладных кампаній у выбары ў Аўстраліі. Расследаванне паказала, што кампанія ByteDance знаходзіцца пад фактычным кантролем уладаў Кітая. У якасці доказаў і аргументаў у дакуменце прыводзяцца наступныя звесткі:

  • Кіраўніцтва кампаніі непублічна ўваходзіць у КПК і мае непасрэднае дачыненне да ваеннага крыла гэтай палітычнай партыі.
  • Кампанія адкрыта супрацоўнічае з Міністэрствам грамадскай бяспекі Кітая ў «афлайн-дзейнасці», што выліваецца ў масавае сачэнне і арышты кітайскіх грамадзян у краіне праз кітайскую версію праграмы TikTok. 
  • Некаторыя ключавыя супрацоўнікі кампаніі ByteDance з'яўляюцца актывістамі «Адзінага фронту» — кітайскага палітычнага аб'яднання, якое кантралюецца КПК і аб'ядноўвае галоўныя «грамадскія» арганізацыі краіны (прафсаюзы, маладзёжныя аб'яднанні, жаночыя саюзы і іншае).
  • ByteDance дапамагае чатыром буйным кітайскім універсітэтам (у іх ліку Пекінская акадэмія штучнага інтэлекту) ствараць ваенныя тэхналогіі для патрэб арміі Кітая.

«Апроч гэтага, кампанія ByteDance мае цеснае партнёрства з пяццю кітайскімі фірмамі —распрацоўшчыкамі сістэм сачэння (iFlyTek, SenceTime і інш.), якія ўнесеныя ў чорны спіс ЗША за ўдзел у масавых рэпрэсіях і генацыдзе ў дачыненні да уйгураў.

Яшчэ адным важным партнёрам ByteDance з'яўляецца буйны тэхналагічны гігант Sugon, які займаецца сімуляцыйнымі выпрабаваннямі ядзернай зброі і гіпергукавых ракет», — гаворыцца ў справаздачы спецыяльнай парламенцкай камісіі Аўстраліі.

Аўтары расследавання прыходзяць да высновы, што «адсутнасць палітычнай рэакцыі можа зрабіць TikTok наступным сур'ёзным выклікам устойлівасці дэмакратычнага свету з боку аўтарытарных краін».

Сам ByteDance ўжо адрэагаваў на справаздачу, заявіўшы, што ў аўтараў расследавання адсутнічае разуменне карпаратыўнай структуры кампаніі.

«Крыніцы гэтай справаздачы спасылаюцца толькі на адну з даччыных кампаній BiteDance, якая дзейнічае выключна ў Кітаі і не мае аперацыйнага кантролю над TikTok. Гэтая няправільная характарыстыка нашай кампаніі — толькі адна з многіх недакладнасцяў, якія аспрэчваюць давер да справаздачы», — заявіла прэс-сакратарка ByteDance Джэніфер Бэнкс.

ЗША і ЕС, а таксама шэраг заходніх краін паступова абмяжоўваюць выкарыстанне TikTok з меркаванняў бяспекі. Напрыклад, у ЗША ў гэты момант хочуць цалкам забараніць гэтую сацсетку, нягледзячы на ​​яе масавую папулярнасць.

Сутнасць пытання і рызыкі выкарыстання TikTok мы раней таксама падрабязна апісвалі тут.

Каментары

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»21

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

Праўладны блогер пахваліўся, што атрымаў смешны маёмасны падатак. Але ў каментарыях яго прымусілі раскрыць праўду5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»21

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →