Свет77

Патрыярх Канстанцінопальскі прыбудзе ў Літву для надання тутэйшай праваслаўнай царкве самакіравання

Такую просьбу выказала Літоўская праваслаўная царква. Яшчэ адна царква адыходзіць ад Масквы.

Канстанцінопальскі Патрыярх Варфаламей падчас богаслужэння. Фота: Wikimedia Commons

Літва адзіная з трох былых балтыйскіх рэспублік не мае афіцыйна зацверджанага статуса самакіравання, хаця фактычна не падтрымлівае фінансавых сувязей з Маскоўскім патрыярхатам і даўно прымае рашэнні самастойна.

Невядома, як доўга працягвалася б такое становішча, каб не канфлікт унутры Літоўскай праваслаўнай царквы. У маі 2022 года ад нясення духоўнага служэння рашэннем Мітрапаліта Літоўскага і Віленскага архіепіскапа Інакенція адхілілі пяцярых праваслаўных святароў.

Афіцыйная прычына — «парушэнне прысягі, ілжэсведчанне, непадпарадкаванне епіскапу, арганізацыя змовы супраць епіскапа і яго духоўных братоў, трывога за мір у Царкве, імкненне перайсці ў іншую царкоўную юрысдыкцыю без згоды свайго епіскапа».

Насамрэч прычына была ў тым, што святары крытыкавалі вайну Расіі ва Украіне і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Адзначым, што сам Мітрапаліт Віленскі Інакенцій у сваёй заяве ў сакавіку 2022 года таксама асудзіў вайну Расіі супраць Украіны.

Адхіленыя святары абскардзілі рашэнне Мітрапаліта ў найвышэйшай апеляцыйнай інстанцыі — Усяленскім праваслаўным патрыярхаце. Яны таксама прасілі ў Канстанцінопальскага патрыярхату дазволу аднавіць кананічнае падпарадкаванне Літвы гэтаму патрыярхату.

Па першым пытанні скарга была разгледжана станоўча. Канстанцінопальскі патрыярхат вярнуў сан літоўскім праваслаўным клірыкам. Другое пытанне, хутчэй за ўсё, таксама будзе вырашана станоўча.

Напярэдадні візіту Патрыярха Канстанцінопальскага (16 сакавіка) Святы сінод Маскоўскага патрыярхату накіраваў на разгляд Архіерэйскага сабору просьбу Мітрапаліта Літоўскага і Віленскага архіепіскапа Інакенція аб наданні Літоўскай праваслаўнай царкве статусу самакіраванай.

Цытайце таксама:

Усяленскі патрыярх Варфаламей трапіў у бальніцу на другі дзень візіту ў ЗША

Папа Францішак і патрыярх Варфаламей: нясмелае пераадоленне

Каментары7

  • Эюя
    19.03.2023
    У Беларусі трэба тое самае рабіць. Беларуская праваслаўная царква павінна перайсці пад крыло Канстантынопаля. Бо РПЦ, гэта не царква, а сталінская агітка.
  • Праваслаўная Вільня
    19.03.2023
    Традыцыю самастойнасці нашай царквы пачаў некалі мітрапаліт Грыгорый Цамблак у Наваградку. Цяперашні працяг без Наваградка-Мінска і Усяе Беларусі выглядае дробнай справай. Можа пачаткам.
  • Виктоия
    19.03.2023
    В Беларуси также нужна независимая церковь а не этот филиал фсб в рясах.

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў5

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

«ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі». Амерыканскі эксперт — пра «мягкую перазагрузку» адносін з Беларуссю42

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе1

Тарыфы на таксі сталі меншыя: што кажуць кіроўцы і чаго чакаць далей1

Чарга з легкавых машын на польскай мяжы знікла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў5

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →