Здароўе11

Фізічныя практыкаванні больш эфектыўныя для псіхічнага здароўя, чым лекі

Даследаванне, апублікаванае ў British Journal of Sports Medicine, паказала, што фізічная актыўнасць вельмі карысная пры лячэнні дэпрэсіі, трывогі і стрэсу. Найбольшы эфект — у трэніровак высокай інтэнсіўнасці.

Агляд, апублікаваны ў лютым, — найбольш поўны па гэтай тэме на сёння. У 1039 выпрабаваннях узяло ўдзел больш за 128 тысяч чалавек. Яны павялічылі сваю фізічную актыўнасць на працягу не менш як 12 тыдняў. Сярод удзельнікаў былі здаровыя людзі, а таксама людзі з псіхічнымі расстройствамі і рознымі хранічнымі захворваннямі, расказвае Neurosciencenews.

Фізічная актыўнасць аказала больш моцны станоўчы ўплыў на дэпрэсію, трывогу і псіхалагічны стрэс, чым звычайнае лячэнне, ва ўсіх групах насельніцтва.

Даследчыкі высветлілі, што карысныя ўсе віды фізічнай актыўнасці і практыкаванняў, у тым ліку сілавыя трэніроўкі, пілатэс, ёга і такія аэробныя практыкаванні, як хада. Аднак кароткія высокаінтэнсіўныя трэніроўкі паказалі найбольшую эфектыўнасць для памяншэння сімптомаў псіхічнага расстройства.

«Мы адчуваем не толькі прыліў эндарфінаў пасля кароткіх цыклаў высокаінтэнсіўных практыкаванняў, але і моцнае пачуццё выкананага абавязку», — кажа ўладальнік фітнес-цэнтра All In One Strength and Conditioning у Таронта (Канада) Карл Чалоці. Гэтае пачуццё павышае ўпэўненасць у сабе і кідае выклік уяўленню чалавека пра тое, чаго ён можа дасягнуць.

З чаго пачаць? Чалоці раіць пачынаць з маленькіх крокаў — з тых, якія лёгка ўключыць у руціну і зрабіць паўсядзённымі. Гэта можа быць пяць ці дзесяць хвілін практыкаванняў. Паступова вы можаце павялічваць час.

Чалавек не павінен прымушаць сябе, бо гэта прывядзе да яшчэ большага стрэсу. Можна пачаць з практыкаванняў нізкай інтэнсіўнасці і з часам павялічваць нагрузку.

Эфектыўнасць фізічнай нагрузкі не сведчыць пра тое, што псіхалагічныя кансультацыі ці лекі не маюць значэння, аднак практыкаванні могуць быць адным з дадатковых — і вельмі істотным — фактарам у лячэнні. Па назіранні многіх лекараў, спалучэнне кансультавання / гутарковай тэрапіі і змены ладу жыцця працуе лепш за ўсё.

Каментары1

  • Sem
    04.03.2023
    Проверено. Действует!

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава8

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Цемнаскуры акцёр Паапа Эсіеду можа сыграць Северуса Снэйпа ў новым «Гары Потэры»1

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

«ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі». Амерыканскі эксперт — пра «мягкую перазагрузку» адносін з Беларуссю45

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →