Свет

Што значыць прыпыненне ўдзелу Расіі ў Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях?

Падчас паслання Федэральнаму сходу Уладзімір Пуцін аб'явіў, што Расія прыпыняе ўдзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях. «Паўтару, не выходзіць з дамовы, не, а менавіта прыпыняе свой удзел», — падкрэсліў ён. Экспертка ў міжнародным праве Кацярына Дэйкала разабрала гэты крок з юрыдычнага пункту гледжання. 

Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам да Федэральнага сходу Расіі 21 лютага 2023 года. Скрыншот з відэа

СНУ-3 — расійска-амерыканская дамова аб стратэгічных наступальных узбраеннях. Дамова абмяжоўвае колькасць ядзерных боезарадаў з кожнага боку да 1550, а колькасць міжкантынентальных балістычных ракет, балістычных ракет на падводных лодках і цяжкіх бамбавіках — да 700.

СНУ-3 быў падпісаны Баракам Абамам і Дзмітрыем Мядзведзевым у 2010 годзе і ўступіў у сілу ў лютым 2011-га. Зімой 2021 года Расія і ЗША прадоўжылі дзеянне дагавора да 5 лютага 2026 года.

Да гэтага былі заключаны СНУ-1 і СНУ-2.

Першая дамова — паміж СССР і ЗША ў 1991 годзе ў Маскве, яна ўступіла ў сілу 5 снежня 1994 года, ужо пасля распаду СССР і перадачы Расіі ядзернай зброі, якая засталася ў Беларусі, Казахстане і Украіне.

У 1993 годзе Барыс Ельцын і Джордж Буш падпісалі Дамову СНУ-2. Яна была ратыфікавана ў ЗША ў 1996 годзе, у Расіі — у 2000-м, аднак пасля выхаду ЗША 13 чэрвеня 2002 года з Дамовы па супрацьракетнай абароне Расія на наступны ж дзень аб'явіла аб выхадзе з СНУ-2.

Кацярына Дэйкала адзначае, што ў артыкуле 14 дамовы аб стратэгічных наступальных узбраеннях напісана, што кожны з бакоў мае права выйсці з яе, калі вырашыць, што звязаныя са зместам дамовы абставіны паставілі пад пагрозу вышэйшыя інтарэсы краіны.

«Адзначаю, што Пуцін падкрэсліў, што Расія з яе не выходзіць. Значыць, гэты артыкул выключаецца. Дамова не прадугледжвае яе прыпыненне.

У адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб праве міжнародных дамоў, прыпыняць дзеянне дамовы можна толькі тады, калі гэта прапісана ў самой дамове або калі ўсе бакі з гэтым згодны. Атрымліваецца, што гэтае рашэнне Пуціна неправамернае.

На мой погляд, гэтага «прыпынення» яго прамова не прадугледжвала. Такое рашэнне, хутчэй, рэакцыя на візіт Байдэна ва Украіну. Нечым трэба было адказаць.

У цэлым такое «прыпыненне» можа значыць, што Расія не збіраецца выконваць нейкія абавязацельствы з гэтай дамовы. Там, напрыклад, прадугледжаны інспекцыі кожнага з бакоў на аб'екты. Гэта значыць, дамова прадугледжвае не проста скарачэнне ўзбраення, а кантроль за выкананнем», — тлумачыць экспертка. 

Гэта дамова не рэгулюе ядзерныя выпрабаванні, толькі абмежаванне і скарачэнне ўзбраенняў.

«Дамова, якая забараняе выпрабоўваць ядзерную зброю, была паміж СССР, Вялікабрытаніяй і ЗША. Яна забараняе гэта рабіць у трох сферах: космас, пад вадой і ў атмасферы, але не пад зямлёй. Яна дзейнічае для Расіі і цяпер, — кажа Кацярына. — 

Гэта значыць, што калі і могуць яна праводзіць выпрабаванні, то толькі падземныя. У 1996 быў заключаны Дагавор аб усеагульнай забароне ядзерных выпрабаванняў, але ён не ўступіў у сілу, таму што неабходнай умовай з'яўляецца яго ратыфікацыя пэўнымі дзяржавамі. Не ўсе з іх, у тым ліку і ядзерныя, дагавор ратыфікавалі».

Чытайце таксама: 

Падчас візіту Байдэна ў Кіеў Расія правяла няўдалы запуск міжкантынентальнай ракеты

«Гэта гістарычнае права Расіі — быць моцнай». Пуцін выступіў з пасланнем

Разведка Эстоніі: Пуцін цягне час, мяркуючы, што Украіна і Захад знясіляцца раней, чым Расія

Каментары

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў14

Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»3

У Расіі масава падпальваюць банкаматы і паліцэйскія машыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →