Вайна2828

«Гэта гістарычнае права Расіі — быць моцнай». Пуцін выступіў з пасланнем

Сёння Уладзімір Пуцін звярнуўся з пасланнем да Федэральнага сходу. Ён паўтарыў свае леташнія заявы аб праве Расіі далучаць іншыя дзяржавы і тэрыторыі, якія Масква лічыць «гістарычна расійскімі». Прагучала шмат папулізму і хлусні, а няўдачы на фронце засталіся замоўчанымі. Пуцін таксама заявіў, што Расія прыпыняе ўдзел у Дамове аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў паміж Расіяй і ЗША.

Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам да Федэральнага сходу Расіі 21 лютага 2023 года. Скрыншот з відэа

У сваім пасланні Пуцін абвінаваціў Захад і Украіну ў пачатку вайны, якую насамрэч пачала Расія.

«Да лютага 2022 года ўсё было гатова да чарговай крывавай карнай аперацыі на Данбасе», — сказаў ён.

«Гэта яны развязалі вайну. А мы выкарыстоўваем сілу, каб яе спыніць», — хлусліва заявіў Пуцін.

Кажучы пра Украіну, ён паскардзіўся, што Захад з XIX стагоддзя спрабуе «адарваць гэтыя гістарычныя тэрыторыі ад іх краіны».

Пуцін пакрытыкаваў расійскіх бізнэсменаў, што ўкладалі грошы ў заходнія тэхналогіі і заходнія рынкі. 

«У расійскіх бізнэсоўцаў ёсць выбар — жыць з арыштаванымі рахункамі на Захадзе ці быць са сваёй краінай, развіваць яе эканоміку. <…> Цяпер не варта спрабаваць нешта адсудзіць. Вы моцныя людзі, якія прайшлі моцную школу — укладвайце ў Расію, дапамагайце школам і ўніверсітэтам. Так заслужыце зычлівасць людзей», — прапанаваў ён «загладзіць грахі».

«У справе абароны Расіі мы ўсе павінны аб'яднаць, узгадніць свае высілкі і абавязкі і правы для падтрымання аднаго гістарычнага найвышэйшага права — права Расіі быць моцнай», — Пуцін пад авацыю залы працытаваў Пятра Сталыпіна.

Агулам зала апладзіравала Пуціну 53 разы, у тым ліку чатыры разы — стоячы.

На працягу прамовы Пуцін супакойваў, што эканоміка насуперак усяму выстаяла і развіваецца — ВУП упаў усяго на 2,1 працэнта ў мінулым годзе, гэта было паўторана тройчы і падавалася як вялікае дасягненне — і не згадваў пра няўдачы расійскай арміі на фронце.

Пад самы канец звароту ён заявіў, што Расія прыпыняе ўдзел у Дамове аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў паміж Расіяй і ЗША. Гэты дакумент абмяжоўваў колькасць ядзерных боезарадаў з кожнага боку да 1550, а лік міжкантынентальных балістычных ракет, балістычных ракет на падводных лодках і цяжкіх бамбавіках — да 700. Дамова была падпісаная ў 2010 годзе і была вялікім здабыткам доўгага перыяду напружання ў міжнародных адносінах. Першыя перамовы аб абмежаванні ядзерных узбраенняў пачаліся яшчэ ў 1970-х паміж Ніксанам і Брэжневым, сапраўдная разрадка пачалася ў канцы 1980-х. А цяпер свет скаціўся да новага супрацьстаяння.

Каментары28

  • анатам
    21.02.2023
    Клоун, у тебя буряты первый раз в жизни унитаз увидели!
  • Ёсік
    21.02.2023
    Калі ты быў кадэбістам, дык што ты можаш, акрамя хлусні. Учора трошкі паглядзеў расейскія навіны. Смяяліся, як Байдэн адрэагаваў на вой сірэны, сьмяяліся з яго. Але забыліся сказаць, што пуцін з бункера не вылазіць. Расея - крывадушна краіна, 70% насельніцтва зомбі.
  • Грышка
    21.02.2023
    Нічога новага. Тая ж хлусьня й аблуды старога дыктатара. Ён ігнаруе праблемы ў сваёй краіне, але хоча анексаваць іншыя краіны. Сны імператара без адзеньня ёсьць кашмар для цывілізаванага, дэмакратычнага сьвету.

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу10

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты элегантна абверглі «фэйк» аб нізкім заробку жывёлавода4

Удавец Надзеі Мялешка расказаў пра новае каханне8

Зліты меркаваны сакрэтны пратакол сустрэчы Трампа і Зяленскага10

У Расіі паставілі помнік салдату НАТА5

Крындж ад беларускіх прапагандыстаў цяпер і па-польску7

Дворнік у Мінску робіць пад вокнамі жыхароў малюнкі з лісця4

Беларус, які аб'яўляў галадоўку праз аўтамабіль, які захрас у Клайпедзе, атрымаў нечаканы адказ з літоўскай мытні21

«Трэба будзе скакаць вышэй!» — Лукашэнка агучыў «галоўнае абяцанне» народу перад выбарамі9

У цэнтры Мінска легкавік урэзаўся ў аўтобус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу10

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу

Галоўнае
Усе навіны →