Трох чалавек дасталі з-пад завалаў у Турцыі праз 13 дзён пасля землятрусу
Уратаваць людзей праз амаль два тыдні знаходжання пад руінамі будынка ўдалося ратавальнікам з Кыргызстана.
Паводле папярэдніх звестак, ратавальнікі знайшлі пад руінамі сям'ю з пяці чалавек: трое з іх жывыя, а двое дзяцей загінула.
«Мы прыбылі на ўчастак у 08:00. Вялі пошукава-выратавальныя работы. Да нас данесліся гукі, калі мы іх пачулі, актывізавалі разбор завалаў. Мы былі шчаслівыя, калі змаглі дабрацца да тых людзей, якія выжылі», — расказаў кыргызскі выратавальнік.
Паводле апошніх звестак, колькасць загінулых пры землятрусе ў Турцыі складае 40 642 чалавек.
Сёння ўначы на поўдні краіны адбыўся новы землятрус. Сіла падземных штуршкоў склала 5,3 бала па шкале Рыхтэра. Эпіцэнтр знаходзіўся за 54 кіламетры на паўночны захад ад горада Кахраманмараша.
Каментары
По его словам, серьезные разрушения в результате землетрясения в Армении были связаны с недооценкой сейсмической опасности при строительстве."
жудасць. страшна ўявіць масштабы трагедыі ў Турцыі... а Сірыя... яна бяднейшая, і там вайна
ці зробяць высновы, і ці палепшыцца якасць будаўніцтва ў далейшым?