Грамадства

Адміністратару суполкі «За адзіную дзяржаўную мову ў Беларусі» далі тры гады калоніі

У Гомельскім абласным судзе 13 лютага да трох гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі навуковага супрацоўніка Уладзіміра Буцькаўца.

Яго абвінавацілі ў адміністраванні суполкі ва ўкантакце «За адзіную дзяржаўную мову ў Беларусі!» і асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), піша «Гомельская вясна». Прысуд вынес суддзя Руслан Царук.

Уладзіміра Буцькаўца затрымалі 5 верасня 2022 года і прызначылі сем сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». 14 верасня на адным з праўладных тэлеграм-каналаў з'явілася відэа, на якім бачна, як міліцыянты з прымяненнем сілы затрымліваюць мужчыну, а далей ён прызнаецца, што мадэраваў і выстаўляў навіны пра беларускую мову ў пабліку, які нядаўна абвясцілі «экстрэмісцкім фармаваннем».

5 жніўня інфармацыйную прадукцыю суполкі «За адзіную дзяржаўную мову Беларусі!» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», 18 жніўня — «экстрэмісцкім фармаваннем».

Што вядома пра Уладзіміра?

У лютым 2021 годзе Уладзімір Буцькавец звяртаўся ў Следчы камітэт Гомеля з просьбай дапытаць яго ў якасці сведкі па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі, да якога ён неаднаразова звяртаўся па прававую дапамогу. Гэтае жаданне ў яго ўзнікла пасля таго, як Уладзіміру адмовілі ў хадайніцтве ў СК, каб праваабаронцу адпусцілі да суда дадому пад яго асабістае паручальніцтва. У СК Буцькаўцу адказалі, што ён не ўдзельнік працэсу і не можа ні пра што хадайнічаць.

Летам 2022 года Уладзімір быў звольнены з працы як «палітычна нядобранадзейны». Ён спрабаваў адстойваць сваю пазіцыю ў межах заканадаўства, складаў шматлікія звароты і скаргі, але безвынікова.

Падтрымаць Уладзіміра можна лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі па адрасе: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003, Буцькавец Уладзімір Васільевіч.

Каментары

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе5

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе

Усе навіны →
Усе навіны

«Панёс такую лухту, што нават я здзівіўся». Кізім пракаментаваў заявы Лукашэнкі13

Алег Гайдукевіч заявіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты18

Якая з карцін Марка Шагала стала самай дарагой на апошнім аўкцыёне Christie’s

Мінздароўя б'е трывогу — высокатэхналагічнае абсталяванне для дзіцячых хірургаў у крытычным стане3

Што ў беларускай эканоміцы добра, а што можа выбухнуць? Адказвае эканаміст4

У Будславе разбіраюць унікальны алтар з ілюзорнай перспектывай, якой падманвалі гледача найвялікшыя дойліды Рыма2

«Машы трэба ратаваць сваё жыццё». Сястра Калеснікавай адрэагавала на ўчарашнія словы Лукашэнкі8

Мелатанін дапаможа заснуць, але ёсць нюансы3

Партугалія адмовілася выдаваць гуманітарныя візы, нягледзячы на ранейшую згоду7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе5

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе

Галоўнае
Усе навіны →