У Турцыі затрымалі будаўніка жыллёвага комплексу, які абрынуўся падчас землятрусу
Турэцкія ўлады затрымалі пры спробе выехаць за мяжу Мехмета Яшара Джашкуна, кіраўніка кампаніі-падрадчыка будаўніцтва ЖК «Рэнесанс» у правінцыі Хатай. Пры землятрусе 12-павярховы будынак імгненна абрынуўся на бок, зачапіўшы будынкі, якія стаялі побач.
Пад абломкамі, паводле ацэнак ратавальнікаў, магло апынуцца да тысячы чалавек.
Пасля таго, як кадры з Хатая абляцелі турэцкія СМІ, праваахоўныя органы выпісалі ордар на арышт кіраўніцтва кампаніі, якая займалася будаўніцтвам гэтага ЖК.
Джашкуна затрымалі ў аэрапорце Стамбула з буйной сумай грошай і білетам да Чарнагорыі.
Каментары
збіраўся і ў Чарнагорыі будаваць такія дамы? а можа ў нас? нуў... прыстроішыся да браццяў Карычэй