Днямі вядомы амерыканскі брэнд MSCHF анансаваў новую мадэль гумовых ботаў The Big Red Boot. Чырвоныя боты адразу ж сталі мемам у сацыяльных сетках, а пазней да шуміхі падключылася і сусветная прэса — артыкулы аб недарэчным абутку выйшлі ў GQ і брытанскім Independent. Грамадскасць шакаваў не толькі смелы дызайн чаравікаў, але і магчымы плагіят ідэі.
Бруклінскі брэнд MSCHF вядомы аматарам эксклюзіўнай моды сваімі неардынарнымі ідэямі. Так, у пачатку мінулага года творчы калектыў выпусціў д'ябальскія красоўкі, натхнёныя мадэллю Nike Air Max 97 — Lil Nas X.
Кожны чаравік Lil Nas X быў пранумараваны лічбамі ад 1 да 666 і прадаваўся за 1018 даляраў ЗША, а негалосным лозунгам піяр-кампаніі абутку стаў урывак з Евангелля ад Лукі 10:18: «Я бачыў, як сатана падаў з неба, як маланка».
Акрамя гэтага, кожную пару ўпрыгожвала бронзавая пентаграма, перавернуты крыж на язычку і спецыяльныя вусцілкі з чырвонай воўны з пентаграмамі на пятках. Але самым шакуючым элементам той мадэлі стала паветраная бурбалка, якая з'яўляецца неад'емнай часткай арыгінальнага дызайну Nike. Яна была напоўнена 60 мл чарніла і адной кропляй сапраўднай чалавечай крыві.
Зрэшты, выкарыстанне лагатыпа Nike, як і згадванне брэнда, было незаконным, і ў красавіку 2021 года кампанія падала пазоў супраць MSCHF, які скончыўся міравым пагадненнем.
Як і ў гісторыі з Lil Nas X, новая мадэль брэнда The Big Red Boot таксама ўцягнутая ў скандал аб плагіяце.
Рэч у тым, што гумовыя боты відавочна нагадваюць абутак Астрабоя з аднайменнага анімэ-серыяла 1960-х гадоў. І хоць у афіцыйным прэс-рэлізе аб натхненні мультфільмам не было ні слова, карыстальнікі сацсетак ужо ахрысцілі пару адпаведна герою — Astro Boy.
Адзначаецца, што пара зроблена з гумы TPU і пены EVA і не мае ніякай артапедычнай падтрымкі ступні, што, зрэшты, не перашкаджае моднікам іх насіць.
Цікава, што сам брэнд не лічыць боты прыдатнымі для пастаяннай носкі і заве іх «мульцяшнымі чаравікамі для класнага 3D-свету». Таксама дызайнеры даюць параду па выкарыстанні такога абутку: «Калі вы пняце кагосьці ў гэтых чаравіках, яны проста ўзарвуцца!»
Афіцыйны старт продажу плануецца на 16 лютага. Чакаецца, што цана пары будзе складаць 350 даляраў ЗША.
-
Беларускам прапаноўваюць віп-шопінг са стылісткай у Італіі. Бонус — інвалід першай групы ў кампаніі. Навошта?
-
«Каб дзеці не выглядалі, як маленькія чыноўнікі». Дызайнерка падказвае, як выбраць школьную форму з каталога «Беллегпрама»
-
Стрыжак здзівіў сваім яркім касцюмам з Super Mario. Дзе ён яго ўзяў?
Каментары
только в сказках была туфелька маленькая хрустальная
а в реальности оказалось вон оно как -
ботище резиновое дутое охрененно
да еще и красное