Эканоміка44

Вы здзівіцеся, на чым беларусы зарабляюць у Варшаве, Гданьску, Стакгольме і іншых гарадах за мяжой

Беларусы-эмігранты часцей за ўсё прапануюць свае тавары і паслугі ў Польшчы, Грузіі і Літве. Але нашы людзі ёсць і ў Аўстраліі. І зарабляюць яны далёка не толькі аўтасэрвісам, стаматалогіяй, рэпетытарствам і б'юці-паслугамі, якіх сапраўды вельмі багата. Паглядзелі, якім нечаканым бізнэсам займаюцца беларусы за межамі радзімы.

Фота: інстаграм беларускага бізнэсу ў Варшаве

Анлайн-сэрвіс «BY Mapka» адлюстроўвае інфармацыю пра бізнэс беларусаў па ўсім свеце. Цяпер на карту нанесена больш за 1700 пунктаў, сярод якіх можна знайсці тавары і паслугі ад нашых суайчыннікаў як у Польшчы ці Літве, так і ў Партугаліі, Іспаніі ці нават Аўстраліі. Створаны гэты сэрвіс для таго, каб нават у замежжы беларусы маглі падтрымліваць сваіх.

Карыстацца мапай вельмі проста: пераходзіце на сэрвіс bymapka.me, абіраеце цікавы вам рэгіён, клікаеце на прапановы і глядзіце апісанне паслуг. Можна спрасціць навігацыю, адфільтраваўшы прапановы па той сферы паслуг, якая вас цікавіць у гэты момант.

Яхтынг у Польшчы

Беларус, які жыве ў польскім горадзе Гіжыцка, што на Мазурскіх азёрах, здае ў арэнду парусныя і маторныя яхты. Апроч гэтага, там навучаюць яхтынгу з выдачай пасведчання і арганізоўваюць адпачынак для дзяцей і дарослых.

Мэбля для коцікаў

Беларусы ў Варшаве распачалі вытворчасць мэблі для коцікаў. У асартыменце разнастайныя паліцы з цацкамі і месцам для заточвання кіпцюроў.

«Каціная» мэбля каштуе ад 105 да 445 злотых, што каля 65—275 рублёў.

Інструктар па сноўбордынгу

Адным толькі навучаннем яхтынгу спіс цікавых прапаноў ад беларусаў у Польшчы не абмяжоўваецца. Так, напрыклад, у Гдыні прапануюць урокі катання на сноўбордзе для дарослых і дзяцей ад 7 гадоў. 

Лазня ў Аўстраліі

На зялёным кантыненце беларусы прасоўваюць сваю лазневую культуру. Там яны зладзілі месца для адпачынку з «усходнееўрапейскай саўнай». Пра беларускі след кажа і сама назва праекта — Vëska Hills.

«Беларуская лазня і парыльня, беларуская ежа, начлег, групавы фітнес», — гаворыцца ў апісанні месца для адпачынку на іншым канцы свету.

Навуковы лагер для дзетак

У Вільні беларусы зладзілі лагер для юных аматараў навукі. Мяркуючы па апісанні на сайце, заняткі праходзяць выключна ў летні перыяд. Запісаць можна дзетак ва ўзросце ад 7 гадоў.

Падборка гардэробу ў Літве і Польшчы

Шопінг-суправаджэнне, рэвізія гардэробу, стылізацыя здымак… Такія паслугі прапануюць фэшн-кансультанткі ў Вільні і польскім горадзе Зялёная Гура.

Кнігі ў Гданьску з дастаўкай па ЕС

У Гданьску беларусы гандлююць кнігамі. Крама называецца «34 літары». 

У асартыменце — літаратура на беларускай, рускай, англійскай і ўкраінскай мовах. 

Арэнда гуку

Сярод нячастага віду бізнэсу можна адзначыць здачу ў арэнду гукавой апаратуры для правядзення мерапрыемстваў. Такія паслугі адкрыў беларус у Гданьску. Разам з тэхнікай прапануюць наняць і гукарэжысёра.

Выраб свечак у ваколіцах Стакгольма

Беларуска, якая жыве ў Швецыі, займаецца вырабам катаных свечак з пустых пчаліных сотаў і адліваных свечак з соевага воску.

У яе асартыменце — вытанчаныя свечкі для каляднага стала і варыянты з рознымі пахамі: кавы, лаванды, календулы. Экзатычна выглядае свечка ў какосавай шкарлупіне. Беларуска вырабляе таксама ручное мыла.

Рамонт кавамашын

Многія любяць пачынаць раніцу з кубачка кавы. Беларус у польскім горадзе Лодзь вырашыў, што на гэтай любові да гарачага напою можна зарабіць і наладзіў бізнэс па рамонце кавамашын. А таксама ён прадае розныя віды кавы, какавы і сіропаў.

Абсталяванне для пошуку скарбаў і не толькі

А ў Беластоку адкрылі спецыялізаваную краму па продажы металашукальнікаў сусветных вытворцаў. Дэвайсы ў гэтай краме можна набыць ці ўзяць у арэнду.

Мясныя чыпсы

У Варшаве ў беларусаў можна набыць мясныя чыпсы. Сто грамаў далікатэсу каштуе ад 15 да 26 злотых (каля 10—16 рублёў). Прычым падсілкавацца можна, нават калі прагаладаешся позна ўвечары: да другой гадзіны ночы дасяжны самавываз. 

Біяпрыбіральні ва Украіне

Сярод нетыповага бізнэсу — гандаль біяпрыбіральнямі ў Кіеве. Інтэрнэт-крама прадавала туалеты Thetford ва Украіне. Калісьці яна працавала на беларускім рынку, але апошнія гады прапаноўвала свае паслугі ў Кіеве. 

Праўда, цяпер гэты беларускі бізнэс выглядае закрытым, пазначаны ў апісанні сайт не працуе.

Якія віды дзейнасці самыя папулярныя сярод беларусаў замежжа?

На мапе беларускага бізнэсу за мяжой больш за ўсё пунктаў у б'юці-сферы (172), фатографаў (143) і цырульняў (118). У пяцёрцы таксама паслугі ў катэгорыі «Адукацыя і развіццё» (такіх прапаноў 117) і «Будаўніцтва і рамонт» (94).

Раім вам самастойна наведаць сайт сэрвісу «BY Mapka» і адшукаць беларускія прапановы з актуальнымі для вас паслугамі. Магчыма, вы знойдзеце не толькі добрую якасць, але яшчэ цудоўных сяброў і любімыя месцы, што будуць нагадваць вам пра радзіму.

Чытайце таксама:

Летась беларусы ў Польшчы адкрылі амаль у 4 разы больш фірм, чым у 2020-м. Чым там займаюцца беларускія бізнэсоўцы 

Каментары4

  • Максим Дизайнер
    09.02.2023
    Кроме фэшн-консультантов - все молодцы. Ну, как обычно, на стройку никто не хочет идти. А придется, дорогие фотогруфы.
  • Алекс
    09.02.2023
    Максим Дизайнер, а дизайнеры куда пойдут? Или это фамилия?
  • дочка Максима Дизайнера
    09.02.2023
    Дизайнер, да-а... фэшн-консультанты - это нечто... ну те, что в Вильнюсе, видать, заказы имеют от-для высшего уровня )

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджвае апошні прысуд — але яго абскарджвае і пракуратура

У Мінску таксіст ударыў пасажыра за тое, што той нібыта гучна бразнуў дзвярыма3

Прагноз надвор'я на першыя дні зімы1

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →