Бруд і бактэрыі робяць сваю справу.
Каб правільна клапаціцца пра гігіену і здароўе, варта мяняць пасцелю як мінімум кожныя два тыдні. З піжамай, аднак, усё не так проста, бо два тыдні для яе — гэта зашмат, піша ofeminin.pl.
Насамрэч, чым часцей вы мяняеце піжаму, тым лепш. Але, калі часта адпраўляць піжаму ў пральную машыну, мы трацім ваду і электрычнасць, а гэта шкодна і для бюджэту, і для экалогіі.
Тым не менш, не варта і хадзіць тыднямі ў адной і той жа піжаме. На нашым целе хапае мікробаў, мы пацеем, а пот убіраецца ў матэрыял піжамы і спрыяе распаўсюджванню хваробатворных мікраарганізмаў. Калі скура лупіцца, на піжаме застаюцца яе часцінкі, а таксама рэшткі касметычных сродкаў, выкарыстаных раней.
Эксперты лічаць, што пажадана мяняць піжаму хаця б раз на тыдзень. Падчас хваробы ж варта надзяваць чыстую піжаму штодзень, а калі хворы чалавек шмат пацее, то лепш і некалькі разоў на дзень.
Што да самога мыцця бялізны, лепш за ўсё выбіраць для яго высокую тэмпературу (напрыклад, 60 градусаў), каб пазбавіцца ад мікробаў. Але часам адзенне для сну можа быць пашытае з далікатных тканін, таму не забывайце ўважліва чытаць рэкамендацыі на этыкетцы.
Каментары