Гарадзенца асудзілі за абразу і пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі
Суд Ленінскага раёна Гродна 23 студзеня вынес прысуд Даніілу Зайцу.
Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364), паведамляе «Вясна».
Судовы працэс, які пачаўся 20 студзеня, вёў суддзя Руслан Гурын.
Данііла Зайца, які працаваў у гарадзенскім філіяле «Белтэлекама» затрымалі за некалькі каментароў у сацыяльных сетках у пачатку кастрычніка 2022 года і змясцілі да суда пад варту.
Сёння суд пастанавіў прызнаць Зайца вінаватым і прысудзіў яму па сукупнасці пакаранняў пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Падрабязнасці крымінальнай справы пакуль невядомыя.
Каментары