У спіс экстрэмістаў дадалі 39 чалавек, сярод іх — журналісты Аляксандраў, Леўшына, Наважылаў
Міністэрства ўнутраных спраў абнавіла спіс грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, па версіі МУС. У яго дабаўлены 39 чалавек.
Сярод новых «экстрэмістаў» — фігуранты «справы БелаПАН» Андрэй Аляксандраў, яго жонка Ірына Злобіна, Дзмітрый Наважылаў, Ірына Леўшына, а таксама краязнаўца Ігар Хмара.
Цяпер у спісе МУС 2350 чалавек.
Каментары