Здароўе

Кашаль — не адзіны сімптом. Вось што вядома пра кракен, самы заразны штам кавіду

Калісьці словам «кракен» назвалі легендарную марскую пачвару, вядомую па апісаннях ісландскіх маракоў. Цяпер жа гэтае слова выкарыстоўваюць у сувязі з пандэміяй кавіду і называюць ім новы штам хваробы, суперзаразны, але не такі небяспечны, як першыя штамы.

Фота: Ng Han Guan / AP Photo

Кракен шырока распаўсюджаны ў ЗША і Кітаі, хутка ён таксама можа стаць дамінуючым штамам кавіду ў Еўропе. Гэта мутацыя штама амікрон, вядомая таксама пад назвай ХВВ.1.5, піша gazeta.pl.

Сёння кракен лічаць самым заразным з вядомых штамаў кавіду, але вучоныя мяркуюць, што ён не прыводзіць да больш цяжкай хваробы, чым яго папярэднікі. Тым не менш, кракен выдатна абыходзіць імунную абарону ад кавіду, якая магла з’явіцца ў чалавека праз вакцынацыю ці перанесеную хваробу.

Тое, як працякае захворванне, залежыць ад моцы імунітэту чалавека. Людзі з добрым імунітэтам у некаторых выпадках могуць нават хварэць бессімптомна, але ў шматлікіх выпадках заражэнне кракенам суправаджаецца наступнымі сімптомамі:

  • кашаль, часам працяглы;
  • гарачка;
  • парушэнне нюху ці смаку;
  • ахрыпласць;
  • галаўны боль;
  • боль у горле і мускулах;
  • задышка;
  • закладзенасць носа;
  • стомленасць;
  • страта апетыту;
  • дыярэя.

Цяпер невядома, наколькі вакцына абараняе ад заражэння кракенам. Тым не менш, наяўнасць прышчэпкі зніжае імавернасць цяжкага працякання кавіду, калі чалавек усё-такі захварэў.

Як сцвярджае беларускае Мінздароўя, пакуль што ў нашай краіне не было зафіксавана выпадкаў кракена. Што, натуральна, не азначае, што яго ў нас няма.

Чытайце таксама:

Коцікі — як лекі… Як бяздомны кот напоўніў новым сэнсам жыццё беларускага бізнэсмена

«Я не збіраўся капаць акопы». Медык з райцэнтра расказвае, чаму больш не вытрымаў

«Так, ёсць наркаманы, дык і што?» Як беларуска працуе на хуткай у Варшаве

Каментары

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →