Беларус атрымаў «золата» за дызайн упакоўкі піцы ў прэстыжным брытанскім конкурсе
Беларускі графічны дызайнер Аляксей Лімонаў другі год запар атрымлівае прэстыжную брытанскую прэмію World Brand Design Society Awards у сферы камерцыйнага дызайну, піша CityDog.
Аляксей Лімонаў — беларускі графічны дызайнер і ілюстратар. Ён скончыў Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Графічны дызайн». Шматразовы ўладальнік узнагарод міжнародных конкурсаў ЗША і Еўропы. Аўтар абноўленага лагатыпа Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, а таксама іх праекта з арт-маскамі.
Яшчэ летась Лімонаў атрымаў прэмію World Brand Design Society Awards (Лондан), якой адзначаюць у тым ліку ўдалыя распрацоўкі ў камерцыйным дызайне па ўсім свеце. Тады ён атрымаў два «срэбры» за ўпакоўку праекта MoDo Alice ад кампаніі MODUM і за праект упаковак Art Sponges.
А па выніках 2022 года праект Аляксея атрымаў адразу два «золаты» ў намінацыях «Дызайн упаковак» і «Фірмовы стыль» за праект упакоўкі для брэнда EazzyPizzy (крэатыўным дырэктарам працы выступіў Яўген Высата).
«EazzyPizzy — гэта дастаўка страў і напояў ад сеткі кавярань «Шакаладніца», — расказвае дызайнер. — Галоўная іх фішка — мікс смакавых спалучэнняў. У фірмовым узоры можна ўбачыць кавалачак піцы з апельсінам, шарыкі марожанага з таматам, плаўлены сыр і салодкі крэм, трускалку і салямі».
Каментары
мне таксама не падабаецца гэта ўпакоўка - аляпавата - а-ля жостаўскія падносы