У Беларусі асудзілі семярых чалавек, якія хацелі далучыцца да палка Каліноўскага
У 2022 годзе суды вынеслі абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да семярых грамадзян Беларусі, якія спрабавалі ўзяць удзел у баявых дзеяннях ва Украіне ў складзе палка Каліноўскага. Пра гэта распавёў sb.by намеснік генпракурора Аляксей Стук.
Паводле яго слоў, пяцёра з семярых абвінавачаных былі затрыманыя ў памежнай зоне пры спробе перасячэння беларуска-ўкраінскай мяжы. Дзейнасць дваіх чалавек выяўленая і спыненая пасля таго, як яны паспрабавалі запісацца ў фармаванне праз інтэрнэт.
Узрост людзей ад 18 да 50 гадоў, прафесіі таксама розныя.
Каментары
Дык што за сацыяльныя група нараджае "экстрэмістаў"?
А-во! Лукашысты)
навошта так рызыкаваць