У Мінску затрымалі жонку вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта, паведамляе «Люстэрка».
У аўторак, 27 снежня, у Мінску затрымалі вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта. У аўторак, 3 студзеня, адзін з праўладных тэлеграм-каналаў паведаміў пра затрыманне дачкі і зяця педагога. Пасля гэтага ў рэдакцыю напісаў чытач. Паводле яго звестак, Юлія — жонка Яўгена Барысавіча — таксама не на волі.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў знаёмы Яўгена Лівянта. Па яго словах, рэпетытара, яго жонку, дачку і зяця затрымалі ў адзін дзень.
— Цяпер яны знаходзяцца на Акрэсціна, — распавёў знаёмы педагога.
Наколькі вядома знаёмаму, першапачаткова педагог і члены яго сям'і былі затрыманыя па «адміністрацыйцы».
— Але вы разумееце, што там мяняецца ўсё ад гадзіны да гадзіны, — удакладніў суразмоўца.
Па інфармацыі сайта spiski.live, дачку Яўгена Лівянта судзілі 30 снежня. Па якім артыкуле і на які тэрмін, не пазначана.
Каментары