Вайна22

Каліновец расказаў, як «Брэст» навёў агонь расійскай артылерыі на пазіцыі іх жа войскаў

Адзін з байцоў палка Каліноўскага расказаў пра тое, як у адным з баёў за Лазавое вядомы беларускі добраахвотнік Іван Марчук з пазыўным «Брэст» скарыстаўся захопленай рацыяй ворага, якую не паспелі адключыць. Яго расказ апублікавалі ў тэлеграм-канале палка Каліноўскага.

Татуіроўка з выявай Івана Марчука «Брэста» на плячы аднаго з беларусаў

«Мы штурмавалі Лазавое пад кіраўніцтвам «Брэста».

Наша група мусіла пераправіцца праз рэчку, што мы ўласна і зрабілі. Перапраўляліся проста пад артылерыйскім агнём. Задавальненне не з прыемных, я вам скажу: вакол выбухае, а пакуль ты знаходзішся ў лодцы, прабачце за каламбур, зямлі пад нагамі не адчуваеш.

Адзін з нашых байцоў, відаць на стрэсе, страціў на пераправе каску. Што? Як? Чаму? Разбірацца не было часу. Але мне ўрэзалася ў памяць, як ён наступныя абстрэлы затуляў галаву ад аскепкаў звычайнай сапёрнай лапаткай… І смешна, і сумна.

Далей на падыходзе да самога Лазавога пачаўся штурм акопаў акупантаў. Штурм мы правялі з цяжкімі баямі, але паспяхова.

Адзін з нашых пабрацімаў здабыў у бліндажы і прынёс да нас під…рскую рацыю! Такую здаравенную, з велізарнай антэнай. Працоўную.

Мы адразу зразумелі, што яна на варожай хвалі. У рацыю былі чутныя крыкі рускіх: «Что там? Что там в Лозовом?!!» Ён перадаў рацыю «Брэсту» і той не разгубіўся. Стаў ім адказваць і сам карэктаваць агонь іх жа арты па тых частках, якія стаялі перад намі!

«Что там? Что там в Лозовом?!!»

«Да пи..ец! Тут их просто дохрена! Работайте! Работайте!»

Тут жа расійская арта накрывае сваіх жа.

«Попали?»

«Да! Лупите дальше!»

Зноў недалёкія оркі, не разумеючы падставы, накрываюць сваіх жа. Мусіць, камусьці з іх і ўзнагароду якую-небудзь выдалі за такую паспяховую працу… Па сваіх.

У выніку Лазавое мы ўзялі. Гэта быў той выпадак, калі руская арта дапамагала нам у штурме не горш за нашыя ж мінамёты. Мы потым адышлі, без страт і з адным параненым. Цяпер Лазавое зноў наша.

Цікава, колькі такіх выпадкаў па ўсёй лініі фронту? Рускім мобікам варта задумацца, калі ім прыходзіць позва. Гераічна прайсці гэтую вайну, як у савецкіх фільмах, не атрымаецца — заб'юць свае ж», — піша баец.

Іван Марчук «Брэст» загінуў у баі пад Лісічанскам летам гэтага года.

Чытайце таксама:

«Я паставіў на кон усё». Апошняе інтэрв'ю з Іванам «Брэстам», які загінуў каля Лісічанска

З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім»

«Іван хацеў стрэліць з гранатамёта ў танк, стаў у поўны рост — і яго адразу расстралялі». Сталі вядомыя падрабязнасці пра гібель камандзіра батальёна «Волат» пад Лісічанскам

Каментары2

  • Алекс
    17.12.2022
    Такія рэчы не трэба друкаваць. Ну хоць не цяпер, а пасля.
    Вораг можа чытать, аналізаваць, рабіць высновы.
    І так будзе губляцца наша перавага.

  • Вадя
    18.12.2022
    Надо пологать, что у тех, по кому лупили раций не имелось...

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі1

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр16

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх52

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →