Беларусь — аб’ект вялікіх габрэйскіх пілігрымак. Вядомыя рабіны і іхныя вучні прылятаюць у мясціны, слынныя для іхных папярэднікаў. З чарговай групай паломнікаў у Валожын падарожнічала карэспандэнтка НН Юлія Дарашкевіч. На фота: пілігрымы ў Валожыне.
Яны наведаюць таксама Радунь, Валожын, Мір, Пружаны й Берасце. У гэтых гарадах захаваліся габрэйскія святыні.
Гэтак, у мястэчку Радунь замежныя пілігрымы наведалі магілу слыннага рабіна Хофец Хайма, а таксама мясцовы клуб, дзе калісьці месцілася знакамітая ешыва — школа рабінаў. Стуль госці пераехалі ў Валожын, дзе захаваўся найстарэйшы з будынкаў ешываў Усходняй Еўропы. У Міры таксама яшчэ трымаецца стары будынак ешывы.
А ў Пружанах засталіся старыя могілкі, якім амаль 500 гадоў. У Берасці ж аб’ектам пілігрымкі стане… кінатэатр «Беларусь», збудаваны з былой галоўнай сінагогі гораду.
Варта адзначыць, што ў габрэйскіх колах ходзіць праект аднаўлення дзейнасці ешывы ў Валожыне.
Каментары