Грамадства66

Галоўчанка: «Усё, што мы гаворым, і з'яўляецца нашай знешняй палітыкай»

Дыпламаты павінны дабівацца, каб пазіцыя Беларусі была заяўлена выразна і гучна. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, прадстаўляючы новага міністра замежных спраў Сяргея Алейніка калектыву МЗС, піша БелТА.

«Варта выкарыстоўваць усе даступныя пляцоўкі для давядзення нашай сумленнай пазіцыі па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі. Прычым рабіць гэта эфектыўна: не проста выдаць каментарый недзе, а працаваць актыўна і наступальна.

Нягледзячы на тое, што часам нас не хочуць чуць (ці робяць выгляд), вы павінны дабівацца таго, каб пазіцыя Беларусі была заяўлена выразна і гучна.

Няхай з намі цяпер не ўсе згаджаюцца, але голас Беларусі павінны чуць і разумець нашы падыходы, якія заўсёды адкрытыя, сумленныя і празрыстыя. Мы не вядзём ні двайных, ні трайных гульняў. Усё, што мы гаворым, і з'яўляецца нашай знешняй палітыкай», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў: як бы ні былі негатыўна настроены ў адносінах да Беларусі асобныя заходнія колы, дыпламат абавязаны напрацоўваць базу замежных кантактаў высокага ўзроўню ў любых умовах.

«Гэта і ёсць асноўнае прызначэнне, асабліва для тых, хто працуе за межамі нашай Радзімы. Гэта датычыць у першую чаргу пасольстваў і іншых загранустаноў. Якімі б ні былі адносіны ў публічнай плоскасці, дыпламаты абавязаны весці і непублічную перагаворную работу», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Каментары6

  • даведка
    14.12.2022
    Пора уже Головченко делать генералом, а то негоже, что полковниками МИДа командует такой же полковник.
  • Не вайне
    14.12.2022
    Да саўкоў не даходзіць што экспансія ў сучасным свеце правальны сцэнар, толькі ўзаемапавага і дабразычлівае стаўленне да панента можа даць станоўчыя вынікі
  • оо
    14.12.2022
    Напрацоўваць базу замежных кантактаў высокага ўзроўню ў любых умовах
    Закадрить уборщицу при посольстве или какой-нибудь иностранной структуре будет считаться большим успехом?

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова14

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на басейны Мінска на 2025 год. У тым ліку на новы Нацыянальны16

У Прыднястроўі адключылі ацяпленне, гарачую ваду і газ12

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў61

«Столькі найлепшых мы не гублялі з 2022 года». Z-блогеры перажываюць пра два збітыя Мі-83

Расследавальнікі назвалі імёны 90 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай1

Саннікаў: Калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, я буду першым, хто скажа, каб здымалі ўсе санкцыі20

Сям'ю будуць ставіць на ўлік як «сацыяльна небяспечную», калі ў бацькоў была палітычная адміністратыўка11

«Забойствы ў адным будынку», «Рыплі», «Сёгун». Топ серыялаў, якія выйшлі ў гэтым годзе

Топ-5 валют, якія былі самымі прыбытковымі ў 2024 годзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова14

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Галоўнае
Усе навіны →