Здароўе55

Чаму вірусы гуляюць зімой? Вучоныя нарэшце зразумелі. Гэта дазволіла па-новаму паглядзець на маскі

Як толькі халадае, вакол з’яўляецца ўсё больш прастуджаных людзей. Але ж мікробы атачаюць нас круглы год, чаму ж мы робімся іх ахвярамі толькі ўзімку? Здаецца, у вучоных нарэшце з’явіўся адказ.

Фота: AP Photo / Ng Han Guan

Працу, што выйшла на гэтым тыдні ў выданні Journal of Allergy and Clinical Immunology, даследчыкі называюць навуковым прарывам. Паводле яе, халоднае паветра само па сабе шкодзіць сістэме імуннага адказу на слізістай носа, піша CNN.

Калі знізіць тэмпературу ўнутры носа ўсяго на 5 градусаў, гэта, згодна з высновамі навукоўцаў, знішчыць амаль палову з тых мільярдаў клетак у ноздрах, што дапамагаюць змагацца з бактэрыямі і вірусамі. Такім чынам вы атрымаеце павышаную імавернасць захварэць на вірусную інфекцыю.

Асноўнымі аўтарамі працы былі рынолаг Бенджамін Блеер, супрацоўнік Масачусетскай бальніцы вока і вуха і прафесар Гарвардскай медыцынскай школы, і Мансур Аміджы — кіраўнік факультэта фармацэўтыкі ў Паўночна-Усходнім універсітэце ў Бостане. Каб разабрацца ў сутнасці прадмета, ім давялося ледзьве не стаць сапраўднымі медыцынскімі дэтэктывамі.

Каманда высветліла, што, калі вірус ці бактэрыя трапляюць у нос, іх спярша выяўляюць клеткі слізістай пярэдняй часткі носа, якія адразу ж пачынаюць выдзяляць мільярды так званых пазаклетачных везікул. Блеер называе іх міні-версіямі клетак, спецыяльна створаных для таго, каб знішчаць вірусы.

Згодна з працай навукоўцаў, калі імунныя клеткі ў носе трапляюць пад атаку вірусаў ці бактэрый, вытворчасць пазаклетачных везікул павышаецца на 160%. Вучоныя таксама высветлілі, што на паверхні гэтых міні-версій клетак ёсць нашмат больш рэцэптараў, чым на звычайных клетках, што паляпшае іх здольнасць «паглынаць» вірусныя часцінкі.

Што ж адбываецца з усім гэтым багаццем, калі на вуліцы халадае? Каб высветліць гэта, Блеер і яго каманда пратрымалі ўдзельнікаў даследавання 15 хвілін пры тэмпературы 4,4 градуса Цэльсія і потым даследавалі ўмовы ўнутры іх ноздраў. Аказалася, што, калі людзі знаходзяцца ва ўмовах холаду, тэмпература ў іх носе можа знізіцца на 5 градусаў, і гэтага дастаткова, каб выбіць з барацьбы з бактэрыямі прыкладна 42% пазаклетачных везікул. Разам з гэтым пагоршае і якасць саміх везікул: напрыклад, колькасць рэцэптараў на іх можа знізіцца да 70%. Усё гэта прыкладна ў два разы памяншае вашу здольнасць абараняць сябе ад вірусаў.

Такое даследаванне паказвае, чым карыснае нашэнне масак узімку: яны не толькі абараняюць ад удыхання вірусаў, але і дапамагаюць падтрымліваць у носе вышэйшую тэмпературу.

Чытайце таксама:

«Спадзяюся, пятага разу не будзе». Беларусы, якія хварэлі на кавід тры і больш разы, расказваюць, як гэта

8 прыкмет, што ваш храп можа быць небяспечны

Некалькі простых правіл — і вы не будзеце хварэць зімой

Каментары5

  • птнн
    10.12.2022
    Даследванне выбітнае. Але, якая тэмпература лічыцца найбольш спрыяльная для носа? +10С, +15С, +20С, ці +30С - якая?
  • Анёлак
    10.12.2022
    Чаго ні надасьледуеш, каб пераканаць людзей насіць маскі...
  • Ян
    10.12.2022
    Анёлак, дурняў не мае сэнсу пераконваць. 2020 год гэта добра паказаў - насілі бы маскі - не было б столькі памерлыў. А насілі бы яшчэ й падчас мітынгаў - мо і зараз было бы меней спраў.

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →