Вайна22

ЗША ўтрая павялічаць выпуск 155-міліметровых снарадаў. Ужо да вясны вытворчасць вырасце на 40%

Вашынгтон мае на працягу наступных трох гадоў рэзка павялічыць вытворчасць 155-міліметровых артылерыйскіх снарадаў. Мяркуецца не толькі папоўніць запасы, вычарпаныя пастаўкамі Украіне, але і нарасціць іх.

Ракеты Javelin у аэрапорце Барыспаль, люты 2022 года. Фота: АР

Пра намер Пентагона журналістам распавёў Даг Буш, памочнік міністра арміі ЗША па закупках, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні і тэхналогіях. Паводле чыноўніка, гэты план звязаны з надзвычайным маштабам паставак узбраенняў на Украіну, якія ўжо ўхваліў амерыканскі Кангрэс, а рэалізаваць яго ўдасца дзякуючы выдзяленню 600 мільёнаў даляраў мэтавых інвестыцый, піша defensenews.com.

Буш патлумачыў, што грошы для нарошчвання вытворчасці ўжо ёсць, і кантракты знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі. Міністарка арміі ЗША Крысцін Вормут, у сваю чаргу, расказала, наколькі вырасце вытворчасць. Цяпер амерыканская прамысловасць выпускае 14 тысяч 155-міліметровых снарадаў штомесяц. Да вясны аб'ёмы вырастуць да 20 тысяч снарадаў за месяц. Да 2025 года Пентагон плануе нарасціць вытворчасць гэтага віда снарадаў да 40 тысяч штук штомесяц.

Гэты крок выкліканы тым, што ЗША ўжо перадалі Украіне больш за мільён артылерыйскіх снарадаў, а Пентагон прагназуе, што вайна будзе зацяжной, што яшчэ больш вычарпае запасы зброі саюзнікаў. Буш кажа, што невядома, якія будуць сярэднетэрміновыя і доўгатэрміновыя патрэбы ўкраінскай арміі, і армія ЗША хоча быць гатовай да любога развіцця падзей.

Памочнік міністра аптымістычна ацэньвае перспектывы праекта: «Калі мы створым гэты вытворчы патэнцыял, то … калі гэтая вайна працягнецца тры ці чатыры гады, адны толькі ЗША будуць здольныя вырабляць нашмат больш боепрыпасаў, чым Расія. А калі ўзяць наш патэнцыял і патэнцыял саюзнікаў, то расійскі нават у параўнанне не пойдзе. Яны не змогуць нас дагнаць».

Пентагон плануе пашырыць і палепшыць вытворчыя магчымасці на сваіх заводах у штатах Пенсільванія, Тэнэсі і Аёва, а таксама рыхтуецца падпісаць кантракты на вытворчасць зброі для Украіны з абароннымі фірмамі за межамі ЗША.

Акрамя артылерыйскіх снарадаў, Пентагон можа падвоіць вытворчасць самых запатрабаваных ва Украіне высокадакладных боепрыпасаў. Гэта снарады для кіраванай рэактыўнай сістэмы залпавага агню для высокамабільнай артылерыйскай рэактыўнай сістэмы вытворчасці Lockheed Martin і пераносныя супрацьтанкавыя ракеты Javelin.

Амерыканскі Сенат разглядае версію закона аб дазволе на нацыянальную абарону, які рэгламентуе абаронны бюджэт на 2023 год. Гэты дакумент дазваляе масавыя закупкі высокапрыярытэтных боепрыпасаў з выкарыстаннем шматгадовых кантрактаў, каб дапамагчы Украіне і папоўніць запасы зброі ЗША. Таксама ў дакуменце будуць прадугледжаныя выключэнні, якія дапамогуць паскорыць працэс. Пакуль няма звестак пра тое, што акт быў прыняты.

Грэг Хэйс, кіраўнік амерыканскай ваенна-вытворчай кампаніі Raytheon, заявіў, што ўзровень спажывання зброі падчас вайны значна перавышае прамысловыя магутнасці. Паводле яго, з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну Кіеву былі перададзеныя аб'ёмы зброі, эквівалентныя 5 гадам вытворчасці ў выпадку з ракетамі Javelin і 13 гадам — у выпадку з партатыўнымі зенітнымі сістэмамі Stinger. Таму перад Пентагонам стаіць пытанне папаўнення страчаных запасаў.

Чытайце таксама:

ЗША таемна паменшылі дальнабойнасць украінскіх HIMARS

ISW: Украінскія сілы працягнуць контрнаступленне зімой

Каментары2

  • Грустно
    06.12.2022
    Денег только на вас заработают и все, расход снарядов в день по 5-6 тыщ.
  • Рейсмус
    06.12.2022
    Война идет,деньги капают.

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Выбралі самага прыгожага ката ў свеце6

Беларусы збіраюцца на матч «Легіі» з мінскім «Дынама» ў Варшаве21

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку2

Так выглядаюць пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ФОТАФАКТ20

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава7

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара9

Лукашэнка: Трамп — гэта сіла17

Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам9

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →