Грамадства33

«Пісаў у інтэрнэце негатыўныя, непрыстойныя і недапушчальныя выказванні ў адрас Лукашэнкі» — у чым абвінавачваюць журналіста Мажэйку

Сёння пачаўся суд над Генадзем Мажэйкам, аўтарам «Камсамольскай праўды ў Беларусі». Менавіта яго імя стаяла пад артыкулам пра забітага Андрэя Зельцэра, пасля публікацыі якога сайт «Камсамольскай праўды ў Беларусі» быў заблакаваны. Сам журналіст быў затрыманы ў Маскве 1 кастрычніка 2021 года.

Фота: Спутнік

Але тэкст пра Зельцэра — не адзінае, у чым вінавацяць Мажэйку.

Як піша «Спутнік», у абвінавачванні, якое зачытаў пракурор, сцвярджаецца, што «Мажэйка, праяўляючы амаральную зацікаўленасць у экстрэмісцкай дзейнасці, з'яўляючыся яе прыхільнікам і дзейнічаючы па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, у перыяд з 23 чэрвеня 2020 года па кастрычнік 2021 года здзейсніў шэраг злачынстваў».

Ён нібыта пісаў у інтэрнэце «негатыўныя, непрыстойныя і недапушчальныя» выказванні ў адрас Лукашэнкі, а на сустрэчы з дэпутатам Варанецкім, «парушаючы агульначалавечую мараль», праводзіў агітацыю супраць дзейнай улады.

Мажэйка нібыта сказаў тады, што з аўтаматам бегаць можа толькі вар’ят.

Журналіст віну не прызнаў і заявіў, што на той сустрэчы пра Лукашэнку выказваўся не ён. У адрас улады ніякіх абразлівых выразаў ён не дапускаў і прыхільнікам апазіцыі не з’яўляецца.

Каментары3

  • даведка
    01.12.2022
    Геннадий Можейко как автор специализировался на статьях об элитном личном автопарке Александра Лукашенко.
  • амаральны тып
    01.12.2022
    «негатыўныя, непрыстойныя і недапушчальныя»
    «парушаючы агульначалавечую мараль»
    =============================================
    Да чаго гэтыя высокапарныя эпітэты? Ёсць закон і нідзе не предугледжена адказнасць за негатыўныя, непрыстойныя і недапушчальныя выказванні. Па законе ёсць абраза і кропка, ніякай адсебяціны. Тое ж тычыцца і правядзення агітацыі. Па законе ёсць забароненая агітацыя і няма ніякай "парушаючы агульначалавечую мараль", нідзе гэтая лухта не прапісаная, хіба толькі у метадычках КПСС. Не суд, а прафанацыя.
  • SHOS
    01.12.2022
    Ну пусть хоть раз опубликуют эти непристойные выражения. Это же как бэ суд там. Открытость, прозрачность, все дела.
    Или им сцыкотно?

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»2

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Галоўнае
Усе навіны →