Грамадства33

Адміністратара незалежных чатаў асудзілі на 15 гадоў 

Станіслаў Кузміцкі — мінскі прадпрымальнік, які быў асуджаны 3 лістапада на 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў адміністраванні больш за 30 тэлеграм-чатаў, у прыватнасці чата «97», паведамляе Dissidentby.

Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд крымінальнай справы 36-гадовага прадпрымальніка 15 верасня.

Судовы працэс вёў суддзя Яўген Хаткевіч.

Станіслава Кузміцкага абвінавачвалі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, пісала «Вясна»:

  • ч. 1 арт. 293 — масавыя беспарадкі;
  • ч. 1 арт. 290-4 — стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо ўдзел у ёй;
  • ч. 1 арт. 361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
  • ч. 1 арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч. 3 арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 3 арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.

Кузміцкі быў затрыманы напрыканцы снежня 2021 года і да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

КДБ Беларусі ўнёс яго ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Паводле матэрыялаў следства, Кузміцкі, «маючы перакручаныя каштоўнасці і лжывае разуменне слова «патрыятызм», мэтанакіравана ўступіў у тэрарыстычную арганізацыю і ўзначаліў асобныя рэсурсы сеткі «…97». Ён адміністраваў больш за 30 чатаў <…> Мужчына фармаваў склад экстрэмісцкіх супольнасцяў, размяркоўваў ролі і арганізоўваў удзел іх сябраў у акцыях пратэсту. Акрамя гэтага, ён прымаў меры па згуртаванні і павелічэнні колькасці супольнасцяў: маральна падтрымліваў іх у гутарках прыватнага характару, арганізоўваў правядзенне сумеснага вольнага часу, распаўсюджванне агітацыйнай прадукцыі, нанясенне малюнкаў і надпісаў экстрэмісцкага характару на фасады будынкаў».

Cледства сцвярджае, што ён «асабіста шэсць разоў удзельнічаў у падобных супрацьпраўных дзеяннях».

Каментары3

  • Нрп
    06.11.2022
    Спраўжны патрыёт.
  • маю перакручаныя каштоўнасці
    06.11.2022
    «маючы перакручаныя каштоўнасці і лжывае разуменне слова «патрыятызм»,
    ============================
    Ўсё па канонах 1937 года. Тэрарысты, эктрэмісты, перакручаныя каштоўнасці і лжівыя разуменні... А хто вырашае, якія каштоўнасці прамыя? КПСС даўно няма.

  • Мінак
    07.11.2022
    Калі-небудзь (спадзяюся, у хуткім часе) будзе рэабілітаваны й узнагароджаны за грамадзянскую мужнасць і актыўны супраціў злачыннаму рэжыму.

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы назваў галоўную праблему плана Зяленскага4

Праўладны канал: Чаму Пратасевіча ўзялі на працу, а беларусаў, якія легальна ставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, не бяруць?14

Уначы ў Беларусь прылятаў Ан-124

У мінскім новабудзе прадаюцца кладоўкі

«У камеры 2х2 метры знаходзіцца восем чалавек». Сын галоўнага трэнера хакейнага «Дынама» адсядзеў на Акрэсціна і атрымаў дэпартацыю6

Рутэ: Украіна будзе сябрам НАТА4

Што будзе замест марафону салідарнасці?

Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Рады бяспекі12

Экс-кіраўніку страйкама «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →