Усяго патроху55

Хочаце лёгка і танна пачысціць мікрахвалёўку? Вось некалькі спосабаў

Мікрахвалёвая печ моцна спрашчае нам жыццё, але ачысціць яе няпроста. Вось некалькі парад, як гэта зрабіць з дапамогай таго, што заўжды пад рукой.

Чыстая мікрахвалёўка. Фота: Mk2010/wikimedia.org

Лімон

Вам спатрэбіцца адзін лімон і паўшклянкі вады, налітай у міску. Разрэжце лімон напалам і рукамі выцісніце сок у ваду. Калі ў вас у халадзільніку ўжо ёсць кавалак лімону, то таксама адцісніце яго.

Пастаўце міску з растворам у мікрахвалёўку на найбольшую магутнасць прыкладна на тры хвіліны, каб яна пачала кіпець. Не адкрывайце дзверцы каля пяці хвілінаў, каб пары лімоннага соку растварылі бруд і тлушч. Пасля адкрыйце дзверцы і старанна вычысціце мікрахвалёўку (не забывайцеся пра падстаўку і дзверцы).

Воцат

Для гэтых жа патрэбаў добра падыходзіць воцат — і рэцэпт вельмі падобны. Вазьміце міску і наліце ў яе паўлітра вады (можна меней) і дзве сталовыя лыжкі воцату.

Пастаўце сумесь у мікрахвалёўку і гатуйце на максімальнай магутнасці каля пяці хвілінаў, каб яна пачала кіпець і пускаць пару. Пачакайце тры хвіліны, каб бруд «адышоў».

Пасля асцярожна адкрыйце дзверцы, выньце міску і вымыйце мікрахвалёўку. Пасля старанна вымыйце печ.

Чытайце яшчэ:

Гэтыя прадукты нельга падаграваць у мікрахвалевай печы. Гэта проста небяспечна

Каментары5

  • ЯНКА
    03.11.2022
    «Пасля асцярожна адкрыйце дзверцы, выньце міску і вымыйце мікрахвалёўку. Пасля старанна вымыйце печ.» То бок, калі кропляй «Фэры» можна памыць гару посуду, то міскай воцату — запар дзьве печкі, мікрахвалёвую й, трэ' дацяміць, дрывяную. Во якія цуды творыць побытавая хымыя! П.Н.: А каб быў яшчэ наступны сказ, ён бы таксама пачынаўся са слова «пасля», так? ..., ...!
  • Žvir
    03.11.2022
    Biarecie ú ruki sponge, akunajecie jaho ú jakiści cleaning liquid, i staranna šarujece svaju mikrachvalioúku. Voś i úvieś sakret, koracieńka dy zrazumiela...
  • мікра хвалёўка
    04.11.2022
    ЯНКА, нехта шчэ купляе Фееры? асабіста мне хапіла аднаго разу. і гэта было даўно
    ён жа сапраўды не змываецца і 10-й вадой

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю1

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?13

УСУ знішчылі ракетамі ATACMS РЛС «Небо-М»6

«Гэта як другое дзіця». Былая мадэль пераехала ў Іран, а пасля вярнулася ў Беларусь з шакаладным бізнэсам2

Адроджаную прэмію «За свабоду думкі» атрымаў вядомы музычны гурт13

Ізраіль атакаваў расійскую авіябазу ў Сірыі. Там знаходзілася зброя для «Хезбалы»5

У Каменцы самакатчык зарубіўся з міліцыянерам. Праз некалькі тыдняў у хлопца знайшлі дзіцячае порна і падпіскі на «экстрэмізм»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю1

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →