Вайна

У «ДНР» паведамляюць пра спробы атакаваць на вугледарскім кірунку

Расейскія тэлеграм-каналы пішуць, што армія РФ пачала атаку на вуглядарскім кірунку ў Данецкай вобласці. Спачатку на гэтым участку зрабіла бамбардзіроўкі расейская авіяцыя, а затым наперад высунуліся падраздзяленні пяхоты.

У прыватнасці, палявы камандзір самаабвешчанай ДНР Аляксандр Хадакоўскі паведамляе, што спачатку на гэтым участку зрабіла бамбардзіроўкі расейская авіяцыя, а затым наперад высунуліся падраздзяленні пяхоты.

Пры гэтым Хадакоўскі фактычна раскрытыкаваў рашэнне аб пачатку атакі. «Я лічу гэтае рашэнне заўчасным, але спадзяюся на поспех», — напісаў ён.

У тэлеграм-канале «намесніка міністра інфармацыі ДНР» Данііла Бязсонава сцвярджаецца, што ў раёне Паўлоўкі амаль знішчаная лінія абароны УСУ.

Тэлеграм-канал «Старше Эды» таксама паведамляе аб расейскай атацы на гэтым кірунку, а таксама піша, што ў сваю чаргу ўкраінскія войскі ўжылі авіяцыю ў Чырвонапапоўцы (Луганская вобласць), і робіць выснову, што «пачалася сустрэчная бітва».

Вуглядар — горад прыкладна за 50 км на поўдзень ад Данецка, які прыкрывае з поўдня пазіцыі ўкраінскіх войскаў у раёне Мар'інкі пад Данецкам.

Украінскае камандаванне пакуль не пацвярджала інфармацыю пра наступ расейскіх войскаў на вуглядарскім кірунку.

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі9

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць1

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі5

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →