Здароўе

Парады экспертаў па барацьбе з непрыемным пахам з рота

Выбар ежы, звычкі гігіены і стан здароўя адыгрываюць пэўную ролю, але ёсць спосабы трымаць сітуацыю пад кантролем.

Фота: vecteezy

Дрэнная навіна ў тым, што непрыемны пах з рота можа мець мноства прычын, некаторыя больш сур'ёзныя, чым іншыя. Добрай навіной з'яўляецца тое, што існуе некалькі спосабаў ліквідацыі праблемы ў залежнасці ад асноўнай прычыны. The New York Times звярнулася па парады да двух стаматолагаў, якія вывучалі непрыемны пах з рота; да ЛОРа; і да парадонтолага.

Вызначце, ці сапраўды ў вас дрэннае дыханне

Адной з асноўных праблем, звязаных з непрыемным пахам з рота, з'яўляецца тое, што вы не заўсёды можаце сказаць, калі ён у вас ёсць, нават калі ўсе вакол вас, верагодна, могуць. Папулярная лакмусавая паперка — закрыць нос і рот далонямі, выдыхнуць, а затым удыхнуць. Іншы метад — аблізаць (так, аблізаць) тыльны бок далоні некалькі разоў, пачакаць хвіліну, пакуль вада выпарыцца, каб малекулы паху сканцэнтраваліся, а потым добра панюхаць тыльны бок далоні. Тым не менш, мы не заўсёды можам найлепшым чынам ацаніць пах з уласнага рота.

Улічвайце, што вы ясце

Цыбуля і часнок з'яўляюцца галоўнымі вінаватымі з-за іх моцнага паху — але іншыя прадукты таксама могуць выклікаць непрыемны пах: напрыклад, прадукты і напоі, што выклікаюць страўнікава-кішачны рэфлюкс. Спажыванне алкаголю, кавы, памідораў, цытрусавых можа мець вынікам непрыемны пах з рота, бо яны выклікаюць адрыжку — і, як вынік, праблемы з дыханнем.

Пазбаўцеся ад смярдзючых бактэрый з рота

Бактэрыі ў роце — яшчэ адна распаўсюджаная прычына. Гэтыя бактэрыі вылучаюць так званыя лятучыя злучэнні серы. Чыстка зубоў два разы на дзень і выкарыстанне зубной ніткі адзін раз на дзень могуць дапамагчы ліквідаваць гэтыя мікробы, а таксама часцінкі ежы, якія могуць затрымацца ў зубах і вакол іх.

Бактэрыі таксама могуць размнажацца, калі ў вас сухасць у роце — стан, выкліканы абязводжваннем, некаторымі захворваннямі (напрыклад, дыябетам), а таксама ў якасці пабочнага эфекту лекаў. Сліна дапамагае знішчаць бактэрыі, а таксама расшчапляць часціцы ежы, прымушаючы вас праглынаць іх. Такім чынам, захаванне гідратацыі можа прадухіліць непрыемны пах з рота.

Розныя віды вадкасцяў для паласкання рота таксама могуць дапамагчы, але некаторыя працуюць лепш, чым іншыя. Не рэкамендуюцца вадкасці, якія ўтрымліваюць спірт, таму што яны высушваюць ротавую поласць, і атрымліваецца замкнёнае кола: як толькі спірт высушвае рот, непрыемны пах з рота вяртаецца з яшчэ больш моцнай сілай. Дактары рэкамендуюць паласкальнікі без спірту, якія змяшчаюць антыбактэрыйныя інгрэдыенты, такія як CPC (cetylpyridinium chloride).

Сачыце за станам дзяснаў

Хвароба дзяснаў можа быць яшчэ адной прычынай. Калі вашыя дзясны часта сыходзяць крывёй, вы бачыце кішэні вакол дзяснаў або вашы зубы расхістваюцца, вам варта звярнуцца да стаматолага. У такіх выпадках бактэрыі захрасаюць у маленькіх кішэнях вакол дзясен, прыводзячы да непрыемнага паху.

Не забывайце пра язык, міндаліны і астатняе цела

Бактэрыі, якія выклікаюць непрыемны пах, жывуць не толькі вакол зубоў і дзяснаў. Яны таксама могуць знаходзіцца ў невялікіх шчылінах на вашым языку. Калі язык мае белае ці жаўтлявае адценне, хутчэй за ўсё, на ім знаходзяцца бактэрыі, што выклікаюць непрыемны пах. Можна акуратна пачысціць язык зубной шчоткай або спецыяльным скрабком пасля чысткі зубоў, каб выдаліць іх. Даследаванні паказалі, што чыстка языка разам са звычайнай чысткай паляпшае пах з рота лепей, чым простая чыстка зубоў.

Міндаліны — яшчэ адна малавядомая прычына непрыемнага паху з рота. У іх ёсць шчыліны, дзе могуць знаходзіцца бактэрыі. Часам бактэрыі могуць змяшацца з рэшткамі ежы, зацвярдзець і стаць так званымі камянямі на міндалінах, якія выглядаюць як маленькія белыя гузы. Вы не можаце прадухіліць камяні на міндалінах, але вы можаце ліквідаваць іх, акуратна тыцнуўшы ў міндаліны тупым прадметам або чыстым пальцам; шляхам паласкання горла салёнай вадой; або прамыўшы іх спецыяльнай прыладай.

У рэдкіх выпадках непрыемны пах з рота можа быць выкліканы іншымі відамі захворванняў або інфекцыямі: танзілітам, інфекцыямі пазух або лёгкіх, цырозам печані, захворваннямі нырак, фарынгітам або нават ракам рота ці шыі. Калі ваш непрыемны пах з рота не паляпшаецца пры дапамозе вышэй згаданых сродкаў, падумайце пра тое, каб звярнуцца да вашага доктара ці ЛОРа, каб выключыць іншыя прычыны.

Каментары

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта5

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю4

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні3

Стала вядома, што за беларус арганізоўваў напад на расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта5

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →